Крапінкавая смалёўка
від жукоў
(Пасля перасылкі з Хваёвы слонік)
Крапінкавая смалёўка[1], белакропчаты слонік[2], хваёвы слонік[3] (Pissodes notatus) — від, які адносіцца да роду Смалёўкі (Pissodes) з сямейства слонікаў.
Крапінкавая смалёўка | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Pissodes notatus Sturm, 1826 | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
Апісанне
правіцьПярэдняспінка з вострымі вугламі і дзвюхвыемкавай асновай; кропкі баразёнак на надкрыллях раўнамерна дробныя; даўжыня цела 5—7 мм. Лічынкі развіваюцца на ствалах дрэў, пераважна на маладых або аслабленых дрэвах; жукі ў працэсе харчавання праколваюць кару, на месцы ўколу застаецца бліскучая кропка застылай смалы (адсюль беларуская назва жука).
Арэал
правіцьРаспаўсюджаная паўсюдна ў Еўропе, Сібіры, Паўночнай Афрыцы, завезена на Мадэйру.
Зноскі
- ↑ БелЭн 2002.
- ↑ Беларуская навуковая тэрміналогія: слоўнік лясных тэрмінаў. — Мінск: Інбелкульт, 1926. — Т. Вып. 8. — 80 с.
- ↑ Беларуская навуковая тэрміналогія: слоўнік лясных тэрмінаў. — Мінск: Інбелкульт, 1926. — Т. Вып. 8. — 80 с.
Літаратура
правіць- Максімава С. Л. Смалёўкі // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 45. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).