Хвоснік

род раслін

Хвоснік, Баляскі, Хваснік[3], Пярыльцы[3] (Hippuris) — род кветкавых раслін сямейства Трыпутнікавыя (Plantaginaceae).

Хвоснік

Хвоснік звычайны (Hippuris vulgaris)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Hippuris L., 1753


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  27067
NCBI  39200
EOL  71231
GRIN  g:5700
IPNI  329968-2

Батанічнае апісанне правіць

Шматгадовыя водныя травяністыя расліны з паўзучым карэнішчам. Сцёблы прамастойныя, членістыя, пустыя. Лісце суцэльнае, лінейнае, без прылісткаў, у кальчаках. Кветкі адзінкавыя, у пазухах лісця, дробныя, беспялёсткавыя, зеленаватыя. Плод — касцянка.

Арэал правіць

Выдзяляюцца 3 віды. Пашыраны ў Еўразіі, Паўночнай Амерыцы і Аўстраліі. На тэрыторыі Беларусі хвоснік звычайны, або вадзяная сасонка (Hippuris vulgaris) трапляецца на багністых берагах рэк і азёр, вільготных лугах, нізінных балотах.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. а б Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 65. — 160 с. — 2 350 экз.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць

  • Хвостник: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)