Хобіт: Спусташэнне Цмока
«Хо́біт: Цмокава Пустэча» (англ.: The Hobbit: The Desolation of Smaug) — другая частка кінатрылогіі «Хобіт», экранізацыі кнігі Джона Толкіна «Хобіт, або Туды і назад». Фільм рэжысёра Пітэра Джэксана. Сусветная прэм'ера фільма адбылася 13 снежня 2013 года.
Хобіт: Цмокава Пустэча![]() | |
---|---|
The Hobbit: The Desolation of Smaug | |
![]() | |
Жанр |
фэнтэзі экшн прыгоды драма |
Рэжысёр | Пітэр Джэксан |
Прадзюсар |
Пітэр Джэксан Фрэн Уолш Кэралін Канінхем Зэйн Вайнер |
Сцэнарыст |
Гільерма дэль Тора Пітэр Джэксан Фрэн Уолш Філіпа Боенс паводле аповесці Джона Рональда Руэла Толкіна |
У галоўных ролях |
Марцін Фрымен Іэн Мак-Келен Арланда Блум Рычард Армітэдж Эндзі Сёркіс |
Аператар | Эндру Лесні |
Кампазітар | Говард Шор |
Кінакампанія | |
Працягласць | 161 хвіл. |
Бюджэт | $320 млн [1] |
Зборы | 958 366 855 $ |
Краіна |
![]() ![]() |
Мова |
англійская сіндарын |
Год | 2013 |
Папярэдні фільм | Хобіт: Нечаканае падарожжа |
Наступны фільм | Хобіт: Бітва пяці войскаў |
IMDb | ID 1170358 |
Афіцыйны сайт |
Гэты фільм, як і першая частка, здымаўся камерамі RED Epic з разрозненнем высокай выразнасці, з частатою 48 кадраў у секунду[2].
СюжэтПравіць
Пасля паспяховага пераходу праз Імглістыя горы, Торын і кампанія хобіта і гномаў вымушаны звярнуцца па дапамогу да магутнага незнаёмца, перш чым адправіцца ў небяспечнае Ліхалессе без мага Гэндальфа, у якога з'явіліся нейкія важныя і таямнічыя справы на поўдні. Гномы пабываюць у гасцях у Беорна, стануць палоннымі караля лясных эльфаў Трандуіла, а затым дасягнуць азёрнага горада Эсгарота. Яны павінны будуць уступіць у бой з Цмокам Смогам і оркам Азогам — даўнім ворагам Торына.
Кампанія гномаў і хобіта мусіць завяршыць сваё падарожжа да Адзінокай гары, дзе Більба Бэгінсу трэба будзе знайсці патаемныя дзверы, каб дабрацца да скарбу Цмока: Більба пракрадзецца ў пячоры Адзінокай гары — былое вялікае каралеўства гномаў Эрэбар, дзе Цмок ахоўвае свае скарбы. Чароўны пярсцёнак, які Більба знайшоў у пячоры Голума, дапаможа хобіту ўратавацца ад Цмока. І калі пачвара загіне ад рукі Барда Лучніка, эльфы, людзі і гномы будуць вымушаны супрацьстаяць адзін аднаму, бо прызам для пераможца будуць скарбы Адзінокай гары, аднак неўзабаве з'яўленне новых ворагаў аб'яднае іх.
Выхад у пракатПравіць
- 11 снежня — Францыя.
- 13 снежня — Бразілія, Новая Зеландыя, Іспанія, Індыя, Інданезія, Егіпет, Турцыя і г. д.
- 18 снежня — Беларусь, Расія.
Падрабязней на афіцыйным сайце кінатрылогіі «Хобіт».
У роляхПравіць
Ніжэй прадстаўлены спіс акцёраў, якія зняліся ў фільме[3]:
Персанаж | Акцёр / Актрыса |
---|---|
Більба Бэгінс | Марцін Фрымен |
Більба Бэгінс у старасці | Іэн Холм |
Гэндальф Шэры | Іэн Мак-Келен |
Элранд | Х'юга Уівінг |
Голум (вобраз і голас) | Эндзі Сёркіс |
Галадрыэль | Кейт Бланшэт |
Торын Дубашчыт | Рычард Армітэдж |
Легалас | Арланда Блум |
Таўрыэль | Эванджэлін Лілі |
Балін | Кен Стот |
Бофур | Джэймс Несбіт |
Глоін, бацька Гімлі | Пітэр Хэмблтан |
Доры | Марк Хэдлау |
Норы | Джэд Брофі |
Кілі | Эйдан Цёрнер |
Філі | Дын О'Горман |
Двалін | Грэм Мак-Тавіш |
Оін | Джон Калін |
Бомбур | Стывен Хантэр |
Оры | Адам Браўн |
Біфур | Уільям Кірхер |
Фрода Бэгінс | Элайджа Вуд |
Радагаст Буры | Сільвестр Мак-Кой |
Саруман Белы | Крыстафер Лі |
Некрамант | Бенедыкт Камбербэтч |
Смог, цмок (вобраз і голас) | Бенедыкт Камбербэтч |
Трандуіл | Лі Пейс |
Беорн | Мікаэль Персбрант |
Бард Лучнік | Люк Эванс |
Бургамістр Эсгарота | Стывен Фрай[4][5] |
Трор | Джэфры Томас |
Траін II | Майкл Мізрахі |
Ліндзір, эльф Рывендэла | Брэт Мак-Кензі |
Азог | Ману Бенет |
Больг | Конан Стывенс |
Баін | Джон Бел |
Альфрыд | Раян Гейдж |
МузыкаПравіць
The Hobbit: The Desolation of Smaug | |
---|---|
Саўндтрэк Говард Шор | |
Дата выпуску | 2013 |
Запісаны | 2011—2013 |
Жанр | high fantasy[d], фэнтэзійны фільм[6], прыгодніцкі фільм[6], treasure hunt film[d], баявік і экранізацыя літаратурнага твору[d] |
Працягласць | 161 хв. |
Прадзюсары | Говард Шор, Пітэр Джэксан, Фрэн Уолш, Філіпа Боенс |
Краіна | |
Лэйбл гуказапісу | WaterTower Music, Decca Records |
|
|
Музычнае суправаджэнне да фільма, гэтаксама як і для «Уладара пярсцёнкаў» і папярэдняга фільма, напісана Говардам Шорам. Арыгінальны саўндтрэк быў запісаны на Abbey Road Studios Лонданскім філарманічным аркестрам.
Гл. таксамаПравіць
Зноскі
- ↑ Terri Schwartz. 'The Hobbits Reported $500M Budget May Make It The Most Expensive Movie Production Ever. MTV (12 кастрычніка 2011). Архівавана з першакрыніцы 20 лютага 2012. Праверана 26 ліпеня 2011.
- ↑ 48 Frames Per Second(англ.)
- ↑ The Cast So Far
- ↑ Lenta.ru: Кіно: Стывен Фрай знімецца ў «Хобіце». Архівавана з першакрыніцы 25 студзеня 2013. Праверана 3 студзеня 2013.
- ↑ Стывен Фрай згуляе мэра Эсгарота ў «Хобіце» — Газета.Ru. Архівавана з першакрыніцы 25 студзеня 2013. Праверана 3 студзеня 2013.
- ↑ 6,0 6,1 http://www.imdb.com/title/tt1170358/
- ↑ 7,0 7,1 BFI Film & TV Database Праверана 22 жніўня 2020.