Храналогія Другой сусветнай вайны
Артыкул занадта кароткі |
Падзеі, якія папярэднічалі Другой сусветнай вайне
правіць1918
правіць- 29 кастрычніка: Пачатак Лістападаўскай рэвалюцыі ў Германіі.
- 11 лістапада: Камп’енскае перамір’е з Германіяй — канец Першай сусветнай вайны. Нямецкія войскі эвакуююцца з акупаваных тэрыторый; Саюзныя войскі займаюць Рэйнскую вобласць.
- 27 снежня: Пачатак Велікапольскага паўстання супраць нямецкага кіравання.
1919
правіць- 4-15 студзеня: Паўстанне спартакістаў душыцца ўрадам Германіі, адзначаючы канец Лістападаўскай рэвалюцыі.
- 18 студзеня: Адкрыццё Парыжскай мірнай канферэнцыі для перамоваў паміж ваюючымі бакамі Першай сусветнай вайны.
- люты: Польска-савецкая вайна пачынаецца з памежных сутыкненняў паміж дзвюма дзяржавамі.
- 2 сакавіка: Заснаванне Трэцяга інтэрнацыяналу (Камінтэрну) ў Маскве. Заяўленай мэтай Камінтэрну з’яўляецца стварэнне глабальнай Савецкай рэспублікі.
- 12 сакавіка: Аўстрыйскі Устаноўчы Нацыянальны Сход патрабуе інтэграцыі Аўстрыі ў Германію.
- 15 мая: Вайна за незалежнасць Турцыі пачынаецца з заняцця грэчаскімі войскамі горада Ізмір (Смірна).
- 28 чэрвеня: Германія і Саюзныя дзяржавы падпісваюць Версальскі дагавор пасля шасці месяцаў перамоваў. Узброеныя сілы Германіі абмяжоўваецца 100000-ай сухапутнай арміяй; Германія абавязваецца кампенсаваць у форме рэпарацый страты, панесеныя ўрадамі і асобнымі грамадзянамі Саюзных дзяржаваў у выніку ваенных дзеянняў. Злучаныя Штаты Амерыкі падпісалі дагавор, але не ратыфікавалі яго, склаўшы пазней асобны мірны дагавор з Германіяй.
- 10 верасня: Нямецкая Аўстрыя падпісвае Сен-Жэрменскі дагавор. Мірны дагавор з Саюзнікамі рэгулюе межы Аўстрыі, забараняе саюз з Германіяй і абавязвае Нямецкую Аўстрыю змяніць сваю назву на Аўстрыю. ЗША не ратыфікавалі дагавор і пазней склалі асобны мірны дагавор з Аўстрыяй (англ.: U.S.–Austrian Peace Treaty (1921)).
- 27 лістапада: Балгарыя падпісвае Нёіскі дагавор. Мірны дагавор з саюзнікамі рэгулюе межы Балгарыі; узброеныя сілы Балгарыі абмяжоўваюцца 20000-ай сухапутнай арміяй; Балгарыя абавязваецца кампенсаваць у форме рэпарацый страты, панесеныя ўрадамі і асобнымі грамадзянамі Саюзных дзяржаваў у выніку ваенных дзеянняў.
1920
правіць- 10 студзеня: Стварэнне Вольнага горада Данцыг, які не належаў ні Польшчы, ні Германіі.
- 21 студзеня: Завяршэнне Парыжскай мірнай канферэнцыі першай Генеральнай Асамблеяй Лігі Нацый. Нягледзячы на тое, што ЗША былі адной з краін-пераможцаў Першай сусветнай вайны, дзяржава ніколі не далучалася да Лігі Нацый.
- 10-17 сакавіка: Няўдалы путч Капа супраць нямецкага ўрада. Нямецкія ваенныя адмовіліся задушыць путч, аднак ён выклікаў усеагульную забастоўку, а пазней Рурскае паўстанне.
- 8 красавіка: Рурскае паўстанне канчаткова задушана нямецкімі ваеннымі.
- 4 чэрвеня: Венгрыя падпісвае Трыянонскі дагавор. Мірны дагавор з Саюзнікамі рэгулюе статус незалежнай венгерскай дзяржавы і яе межы. ЗША не ратыфікавалі дагавор і пазней склалі асобны мірны дагавор з Венгрыяй (англ.: U.S.–Hungarian Peace Treaty (1921)).
- 10 жніўня: Асманская імперыя падпісвае Сеўрскі дагавор з Саюзнікамі (апроч ЗША, якія ніколі не абвяшчалі вайну Асманскай імперыі). Мірны дагавор здзяйсняе раздзел Асманскай імперыі і абмяжоўвае колькасць турэцкіх узброеных сілаў. Грэцыя не пагаджаецца з межамі, якія вызначае дагавор, і не падпісвае яго. Сеўрскі дагавор быў ануляваны ў ходзе вайны за незалежнасць Турцыі, а ў 1923 годзе бакі падпісалі і ратыфікавалі Лазанскі дагавор.
- кастрычнік: Бунт Жалігоўскага: Польскія войскі на чале з генералам Люцыянам Жалігоўскім займаюць Вільню без афіцыйнай падтрымкі польскай дзяржавы.
1921
правіць- 18 сакавіка: Польска-савецкая вайна заканчваецца Рыжскім мірным дагаворам.
- 25 жніўня: Падпісаны Амерыкана-германскі дагавор і Амерыкана-аўстрыйскі дагавор, адзначыўшы фармальнае прыпыненне ваеннага стану паміж дзвюма дзяржавамі і ЗША, замест Версальскага дагавора і Сен-Жэрменскага дагавора, якія не былі ратыфікаваныя ў ЗША.
- 29 жніўня: Падпісаны Амерыкана-венгерскі дагавор, адзначыўшы фармальнае прыпыненне ваеннага стану паміж дзвюма дзяржавамі, замест Трыянонскага дагавора, які не быў ратыфікаваны ў ЗША.
1922
правіць- 6 лютага: Вашынгтонская марская канферэнцыя заканчваецца падпісаннем Вашынгтонскага ваенна-марскога дагавора Вялікабрытаніяй, Злучанымі Штатамі, Японіяй, Францыяй і Італіяй. Бакі згаджаюцца на абмежаванне ваенна-марскіх сілаў.
- 16 красавіка: Германія і СССР падпісваюць Рапальскі дагавор пра аднаўленне дыпламатычных адносінаў, адмову ад фінансавых прэтэнзій і заклад будучага супрацоўніцтва.
- 25 кастрычніка: Грамадзянская вайна ў Расіі, якая пачалася 7 лістапада 1917 года, заканчваецца перамогай Бальшавікоў і паразай апошніх Белых сілаў у Сібіры.
- 29 кастрычніка: Кароль Італіі Віктар Эмануіл III прызначае фашысцкага лідара Беніту Мусаліні прэм’ер-міністрам пасля Маршу на Рым.
- 1 лістапада: Вялікі Нацыянальны Сход Турцыі скасоўвае Асманскі Султанат.
1923
правіць1939
правіцьВерасень
правіць- 1 — Напад Германіі на Польшчу. Італія абвяшчае сябе ў стане «не вядзення вайны». Вялікабрытанія і Францыя патрабуюць спынення ваенных дзеянняў і адводу нямецкіх войскаў з Польшчы.
- 1 — На пазачарговай Чацвёртай сесіі Вярхоўнага Савета СССР прыняты Закон аб усеагульным воінскім абавязку.
- 3 — Вялікабрытанія аб’яўляе вайну Германіі.
- 3 — Францыя далучаецца да Вялікабрытаніі. Аб’ява Аўстраліяй, Новай Зеландыяй і Індыяй вайны Германіі. З гэтага часу да 10 мая 1940 адбываецца так званая «Дзіўная вайна».
- 4 — Пастанова СНК СССР «Аб развіцці танкабудаўнічай прамысловасці СССР».
- 4 — Заява японскага ўрада аб неўмяшанні Японіі ў еўрапейскую вайну.
- 5 — ЗША абвяшчаюць аб сваім нейтралітэце.
- 6 — Аб’ява Паўднёва-Афрыканскім Саюзам вайны Германіі.
- 8 — Пачалася абарона Варшавы (8-28 верасня)
- 10 — Канада аб’яўляе Германіі вайну.
- 12 — Першае пасяджэнне вярхоўнага савета саюзнікаў у Абевіле.
- 13 — Пачаўся наступ японскіх войскаў у Кітаі (13 верасня — 15 кастрычніка).
- 15 — Варшава адхіляе нямецкі ўльтыматум аб капітуляцыі.
- 15 — Падпісанне пагаднення паміж СССР, МНР і Японіяй аб спыненні ваенных дзеянняў у раёне ракі Халхін-Гол.
- 17 — Пачатак уварвання СССР у Польшчу.
- 19 — Заканчэнне аперацый нямецкіх войскаў у Польшчы.
- 22 — Агульны парад Вермахта і Чырвонай арміі ў Брэст-Літоўску
- 25 — Пачаўся візіт міністра замежных спраў Турцыі Шукру Сараджоглу ў СССР (25 верасня — 18 кастрычніка).
- 26 — Забарона французскім урадам Французскай камуністычнай партыі.
- 28 — Падзенне Варшавы. Нямецка-савецкае пагадненне ў Маскве аб падзеле Польшчы. Заключэнне нямецка-савецкага эканамічнага пагаднення. Заключэнне савецка-эстонскага пакта аб узаемнай дапамозе. Савецкі Саюз атрымлівае апорныя пункты ў Эстоніі.
Кастрычнік
правіць- 3 — Адвядзенне французскіх войскаў на лінію Мажыно.
- 3 — Рашэнне Панамерыканскай канферэнцыі аб усталяванні 300-мільнай марской зоны бяспекі ўздоўж узбярэжжа Амерыканскага кантынента на поўдзень ад Канады (Панамская дэкларацыя).
- 5 — Савецка-латвійскі пакт аб узаемнай дапамозе з прадастаўленнем ваенных баз Савецкаму Саюзу. СССР прапануе Фінляндыі пачаць перамовы.
- 6 — Прамова Гітлера ў Рэйхстагу з прапановай міру заходнім дзяржавам.
- 9 — Прынятая Дырэктыва № 6 нямецкага вярхоўнага галоўнакамандавання аб падрыхтоўцы нападу на Францыю.
- 10 — Савецка-літоўскі пакт аб узаемнай дапамозе з прадастаўленнем ваенных баз Савецкаму Саюзу.
- 12 — Прапанова Савецкага ўрада Фінляндыі заключыць дагавор аб узаемнай дапамозе.
- 14 — Затапленне англійскага лінкора «Роял Оўк» паблізу Скапа-Флоў нямецкай падводнай лодкай.
- 16 — Заснаванне Прэзідыумам Вярхоўнага Савета СССР медалі «Залатая Зорка» — адзнакі Героя Савецкага Саюза.
- 19 — Падпісанне ў Анкары англа-франка-турэцкага дагавора аб узаемнай дапамозе.
- 19 — Дырэктыва нямецкага галоўнага камандавання сухапутных войскаў па стратэгічнаму засяроджванню і разгортванню сіл для правядзення аперацыі на Захадзе (аперацыя «Гельбах»).
- 28 — Антыфашысцкія дэманстрацыі ў Празе, Брно, Астраве, Кладне і іншых гарадах Чэхаславакіі ў гонар 21-й гадавіны Чэхаславацкай рэспублікі.
Лістапад
правіць- 1—2 — Пятая сесія Вярхоўнага Савета СССР. Прыняцце Заходняй Украіны і Заходняй Беларусі ў склад Саюза Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік і ўз’яднанне іх з Украінскай і Беларускай ССР.
- 3 — ЗША адмяняюць забарону на вываз зброі.
- 4 — Прыняцце кангрэсам ЗША папраўкі ў закон аб нейтралітэце, што дапускала продаж краінам, якія ваявалі, зброі і ваенных матэрыялаў.
- 7 — Пасрэдніцкія мірныя прапановы бельгійскага караля і нідэрландскай каралевы ў Германіі, Францыі і Вялікабрытаніі.
- 11 — Візіт у Лондан прэм’ер-міністраў дамініёнаў Вялікабрытаніі для каардынацыі ваенных намаганняў імперыі.
- 13 — Спыненне савецка-фінскіх перамоваў.
- 20 — Дырэктыва Палітычнага ўпраўлення Чырвонай Арміі аб выхаваўчай рабоце на палітычных занятках з чырвонаармейцамі і малодшымі камандзірамі ў 1939/40 навучальным годзе.
- 26 — Савецкі Саюз абвінавачвае Фінляндыю ў парушэнні мяжы.
- 29 — Савецкі Саюз разрывае дыпламатычныя адносіны з Фінляндыяй.
- 30 — Фінскі прэзідэнт абвяшчае стан вайны з СССР. Пачынаецца савецка-фінская вайна (30 лістапада 1939 — 12 сакавіка 1940)
Снежань
правіць- 2 — Абвяшчэнне ўрадам ЗША «маральнага эмбарга» на гандаль з СССР.
- 13 — Марскі бой ў заліве Ла-Плата ў паўднёвай частцы Атлантычнага акіяна паміж «Графам Шпее» і трыма англійскімі крэйсерамі.
- 14 — Ліга Нацый аб’яўляе СССР агрэсарам і прымае рашэнне аб яго выключэнні.
- 18 — Затапленне карабля «Граф Шпее» у вусце ракі Ла-Плата.
1940
правіцьЛюты
правіць- 16 — Англійскія ваенныя караблі захопліваюць каля нарвежскага ўзбярэжжа нямецкае судна «Альтмарк».
Сакавік
правіць- 12 — Заключэнне міру паміж Фінляндыяй і СССР.
- 21 — Адстаўка французскага ўрада Даладзье. Рэйна стаў прэм’ер-міністрам.
Красавік
правіць- 8 — Вялікабрытанія мінае нарвежскія тэрытарыяльныя вады.
- 9 — Нямецкія войскі займаюць Данію і высаджваюцца ў Нарвегіі.
- 13 — Войскі заходніх дзяржаў высаджваюцца ў Андальснесе.
- 14 — Войскі заходніх дзяржаў высаджваюцца ў Намсусе.
Май
правіць- 2 — Войскі заходніх дзяржаў сканчаюць эвакуацыю Намсуса і Андальснеса.
- 10 — Пачатак Заходняй кампаніі.
- 13 — Прарыў немцаў на рацэ Маас паміж Намурам і Седанам.
- 14 — Капітуляцыя нідэрландскай арміі.
- 17 — Пераўтварэнне французскага ўрада. Пэтэн становіцца намеснікам старшыні Савета Міністраў.
- 20 — Вейган прымае камандаванне французскімі ўзброенымі сіламі.
- 24 — Заходнія дзяржавы вырашаюць спыніць баявыя дзеянні ў раёне Нарвіка.
- 27 — Капітуляцыя бельгійскай арміі. Пачатак эвакуацыі англійскіх войскаў з Дзюнкерка.
Чэрвень
правіць- 4 — Заканчэнне эвакуацыі англійскіх войскаў з Дзюнкерка.
- 5 — Пачатак бітвы за Францыю.
- 8 — Заканчэнне эвакуацыі Нарвіка заходнімі дзяржавамі. Нарвегія спыняе барацьбу.
- 9 — Прарыў нямецкай групы армій «А» на рацэ Эна.
- 10 — Італія аб’яўляе вайну Францыі і Вялікабрытаніі.
- 14 — Заняцце Парыжа нямецкімі войскамі.
- 15 — Прарыў лініі Мажыно.
- 16 — Адстаўка ўрада Рэйны. Пэтэн становіцца старшынёй Савета міністраў. Часткі Чырвонай Арміі ўступаюць у Літву, Эстонію і Латвію.
- 17 — Просьба французскага ўрада аб перамір’і.
- 18 — Гітлер і Мусаліні сустракаюцца ў Брэнэры.
- 21/22 — Перамовы аб перамір’і ў Камп’ене.
- 23/24 — Перамовы аб перамір’і ў Рыме.
- 25 — Пачатак перамір’я ў Францыі.
- 26 — Савецкі Саюз ультыматыўна патрабуе перадачы Румыніяй Бесарабіі і Паўночнай Букавіны.
- 28 — Часткі Чырвонай Арміі ўступаюць у Бесарабію і Паўночную Букавіну.