Хрупля́ўнік[3] (Polycnemum) — род кветкавых раслін сямейства Аксамітнікавыя (Amaranthaceae).

Хрупляўнік

Хрупляўнік палявы (Polycnemum arvense)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Polycnemum L., Sp. Pl. 1: 35 (1753)


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  500499
NCBI  240101
EOL  61864
GRIN  g:9704
IPNI  6970-1

Батанічнае апісанне правіць

 

Аднагадовыя травяністыя расліны і паўкусцікі. Сцёблы галінастыя, з тонкімі прыўзнятымі галінкамі. Лісце сядзячае, чаргаванае, шылападобнай формы. Кветкі дробныя, адзіночныя. Плод — арэшак.

Арэал правіць

Налічвае 6 відаў, пашыраных у Еўразіі і Паўночнай Афрыцы. На тэрыторыі Беларусі пашыраны хрупляўнік вялікі (Polycnemum majus) і хрупляўнік палявы (Polycnemum arvense).

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 100. — 160 с. — 2 350 экз.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць