Цвінтарэй звычайны

від раслін

Цвінтарэ́й звычайны[3] (Centaurium erythraea) — від кветкавых раслін роду Цвінтарэй (Centaurium) сямейства Гарычкавыя (Gentianaceae).

Цвінтарэй звычайны
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Centaurium erythraea Rafn, 1800


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  30045
NCBI  172057
EOL  582596
GRIN  t:320036
IPNI  326619-2
TPL  kew-2708639

Назвы правіць

Цвінтарэй звычайны, сардэчнік, цэнтаўрыя, тысячнік.

Батанічнае апісанне правіць

 
Батанічная ілюстрацыя Якаба Штурма з кнігі «Deutschlands Flora in Abbildungen», 1796

Аднагадовая або двухгадовая травяністая расліна вышынёй 15—30 см. Сцябло прамое, чатырохграннае, разгалінаванае ў верхняй частцы. Лісце простае, суцэльнае, супраціўнае, з гладкім краем, чаргаванае па даўжыні сцябла і ў прыкаранёвай разетцы. Сцябловае лісце лінейна-ланцэтнае, завостранае, сядзячае. Прыкаранёвае лісце з чаранкамі. Кветкі з пяццю пялёсткамі, ярка-ружовага колеру з жаўтаватай трубкай. Суквеццешчыток. Плодкаробачка.

Распаўсюджанне і экалогія правіць

Расліна распаўсюджана ва ўмераных і трапічных (Пакістан) абласцях Еўразіі і ў Паўночнай Афрыцы (Лівія, Алжыр, Марока, Туніс)[4]. Натуралізавалася на тэрыторыі Паўднёвай і Паўночнай Амерыцы, Аўстраліі, Новай Зеландыі, на Азорскіх і Канарскіх астравах[4].

Святлолюбівая расліна, мезафіт і мезатроф[5]. Расце на вільготных і забалочаных лугах, узлесках і палянах шыракалістых лясоў, ускрайках нізінных балот, аблогах і берагах азёр[5].

Ахоўваецца ў Эстоніі, шэрагу рэгіёнаў Расіі і Украіны[5].

Выкарыстанне правіць

Лекавая расліна.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — 583 с., іл. — 10 000 экз.
  4. а б Germplasm Resources Information Network (GRIN-Taxonomy) (англ.)
  5. а б в Золототысячник обыкновенный: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)

Літаратура правіць

Спасылкі правіць