Цэратадон пурпурны

Цэратадон пурпурны[1] (Ceratodon purpureus) — від брыевых імхоў з роду Цэратадон (Ceratodon) сямейства Дытрыхавыя (Ditrichaceae).

Цэратадон пурпурны
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Ceratodon purpureus (Hedw.) Brid., 1826


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  16864
NCBI  3225
EOL  853558
IPNI  ???
TPL  tro-35157219

Батанічнае апісанне

правіць
 
Батанічная ілюстрацыя з кнігі Яна Копса «Flora Batava», 1800—1934

Шматгадовыя двухдомныя лістасцябловыя расліны. Утвараюць дзярнінкі зялёнага або зялёна-карычневага, часам чырванаватага колеру. Сцябло прамастойнае, вышынёй 1—3[2] см, галінастае, густа пакрытае лісцем. Лісце ланцэтнае, завостранае, з адагнутым уверх краем. Каробачка нахіленая, амаль гарызантальная, на пурпурна-чырвонай бліскучай ножцы, бліскучая, чырвона-бурага колеру. Сухая каробачка моцна баразнаватая. Каўпачок шапкападобны. Споры (10—14) амаль гладкія[2].

Распаўсюджанне і экалогія

правіць

Сустракаецца паўсюдна, у тым ліку і на тэрыторыі Беларусі. Расце на аголеных глебах, на вогнішчах, каменні, на схілах узгоркаў, каля дарог, драўляных дахах і загнілай драўніне[2].

Зноскі

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць