«Цюдоры» (англ.: The Tudors) — тэлесерыял пра дынастыю Цюдораў, дакладней пра перыяд кіравання караля Англіі Генрыха VIII.

Цюдоры
The Tudors
Жанр драматычы тэлесерыял[d] і гістарычны тэлесерыял[d]
Стваральнік Майкл Хёрст
Сцэнарыст
У ролях
Кампазітар
Краіна Flag of Ireland.svg Ірландыя
Flag of Canada.svg Канада
Flag of the United Kingdom.svg Вялікабрытанія
Flag of the United States.svg ЗША
Мова англійская
Колькасць сезонаў 4
Колькасць серый 38 (4 сезону) (спіс эпізодаў[d])
Вытворчасць
Выканаўчы прадзюсар Майкл Хёрст[d]
Месца здымак Ірландыя
Працягласць серыі 55 хвіл.
Студыя Working Title Films[d]
Трансляцыя
Тэлеканал Showtime[d][1]
На экранах 1 красавіка 2007 — 20 чэрвеня 2010
Фармат відэа 16:9[d]
Спасылкі
cbc.ca/tudors/
IMDb 0758790

Пілотная серыя была выпушчана ў эфір 1 красавіка 2007 года. Прэм'ера другога сезону адбылася 30 сакавіка 2008 года, трэцяга — 5 красавіка 2009. Чацвёрты заключны сезон серыяла стартаваў 11 красавіка 2010 года[2].

ВытворчасцьПравіць

Тэлесерыял зняты кампаніяй Peace Arch Entertainment для канала Showtime сумесна з Reveille Eire (Ірландыя), Working Title Films (Вялікабрытанія) і Canadian Broadcasting Corporation. Здымкі праходзілі ў Ірландыі.

Прэм'ерны паказ «Цюдораў», які адбыўся 1 красавіка 2007 года, атрымаў самы высокі рэйтынг сярод іншых серыялаў Showtime, выпушчаных за апошнія тры гады. Шоу таксама было прызнана адным з самых дарагіх праектаў гэтага тэлеканала. Ужо праз некалькі тыдняў было абвешчана пра працяг здымак другога сезону[3].

СюжэтПравіць

Першы сезон (10 эпізодаў). Англія, 1518—1530 гг. Малады і пыхлівы кароль Генрых VIII прагне заняць лідыруючае месца сярод іншых манархаў Еўропы. Апроч удзелу ў дзяржаўных справах і свецкіх забавах, яму таксама прыпадае супрацьстаяць распаўсюджванню лютэранскага веравызнання ў сваім каралеўстве. Але асноўным клопатам Генрыха з'яўляецца пытанне аб пераходзе у спадчыну прастола. З усіх дзяцей, якія нарадзіліся за гады шлюбу з Кацярынай Арагонскай, выжыла толькі дзяўчынка — прынцэса Марыя. Яго незаконнанароджаны сын ад фаварыткі Бесі Блаунт, Генры Фіцрой, якога Генрых планаваў абвясціць сваім пераемнікам, сканаў у раннім дзяцінстве. У імкненні абзавесціся сынам-спадчыннікам Генрых прымае рашэнне развесціся з Кацярынай і жаніцца на амбіцыйнай прыгажуні Ганне Балейн.

Другі сезон (10 эпізодаў). Англія, 1532—1536 гг. У выніку разрыву з Рымам Генрых становіцца вярхоўным главой царквы Англіі і, анулёўваўшы свой шлюб з Кацярынай Арагонскай, бярэ ў жонкі Ганну Балейн. Яго новы шлюб, аднак, не прыносіць жаданых вынікаў, бо каралева нарадзіла дачку — прынцэсу Елізавету. Адправіўшы Ганну на эшафот па ілжывым абвінавачванні ў шлюбнай здрадзе, кароль намерваецца ўзяць шлюб у трэці раз — з лэдзі Джэйн Сеймур.

Трэці сезон (8 эпізодаў). Англія, 1536—1540 гг. У каралеўстве нарастае незадаволенасць царкоўнымі рэформамі, што абарочваецца буйным паўстаннем у паўночных графствах, вядомым як «Цудоўнае паломніцтва». Жорстка расправіўшыся з мяцежнікамі, Генрых святкуе нараджэнне спадчынніка, прынца Эдуарда, але яго радасць азмрочана смерцю Джэйн Сеймур. Асцерагаючыся ўварвання іспанцаў і французаў, Генрых шукае падтрымкі ў іншых еўрапейскіх дзяржаў і, па патрабаванні свайго міністра Томаса Кромвеля, жэніцца на прынцэсе-пратэстантцы Ганне Клеўскай. Новая жонка не прыйшлася каралю даспадобы, і неўзабаве адбываецца развод, які пацягнуў за сабой і пакаранне смерцю Кромвеля.

Чацвёрты сезон (10 эпізодаў).[4] Англія, 1540—1547 гг. У заключным сезоне акцэнт зроблены на развіцці адносін караля з яго апошнімі жонкамі — Кэтрын Говард і Катарынай Пар, а таксама паказана вайна Англіі з Францыяй, у прыватнасці падрабязна праілюстравана аблога Булоні. У цэлым апісаны заключны перыяд жыцця Генрыха VIII Цюдора[5].

Асноўныя персанажыПравіць

Роля Акцёр/Актрыса Сезоны
Кароль
Генрых VIII, кароль Англіі Джонатан Рыс-Маерc 1—4
Жонкі караля
Кацярына Арагонская Марыя Дойл Кенэдзі 1—2, 4 (эпізод)
Ганна Балейн Наталі Дормер 1—2, 4 (эпізод)
Джэйн Сеймур Аніта Брыем 2
Анабель Уоліс 3, 4 (эпізод)
Ганна Клеўская Джос Стоўн 3—4
Кэтрын Говард Тамзін Мерчант 3—4
Катарына Пар Джаэлі Рычардсан 4
Прыдворныя
Чарльз Брэндан, герцаг Сафалк Генры Кэвел 1—4
Томас Кромвель Джэймс Фрэйн 1—3
кардынал Томас Уолсі Сэм Ніл 1
сэр Томас Мор Джэрэмі Нортэм 1—2
Томас Говард, герцаг Норфалк Генры Чэрні 1
сэр Томас Уает Джэймі Кінг 1—2
Томас Балейн, граф Уілтшыр Нік Данінг 1—2
Томас Кранмер, архібіскуп Кентэрберыйскі Ханс Мэцісан 2
Эдуард Сеймур Макс Браўн 2—4
сэр Фрэнсіс Браян Алан ван Спрэнг 3
Астатнія
прынцэса Маргарэт Цюдор Габрыэль Анвар 1
Элізабет Блаўнт Рута Гедмінтас 1
прынцэса Марыя Цюдор Блэтнэйд МакКоўн 1
Сара Болжэр 2—4
Папа Павел III Пітэр О'Тул 2
Кэтрын Брэндан, герцагіня Сафалк Ребека Уэйнрайт 1—4
Джэйн Балейн, вікантэса Рочфард Джаан Кінг 2—4
Эн Стэнхоуп, лэдзі Сеймур Эма Гамільтан 3—4
Стывен Гардынер Сайман Уорд 3—4
Роберт Аск Джэрард МакСорлі 3
кардынал Рэджынальд Поўл Марк Хілдрэт 3
кардынал фон Вальдбург Макс фон Сюдаў 3
Генры Говард Дэвід О'Хара 4
Томас Калпепер Торанс Кумбс 4

СезоныПравіць

Сезон Эпізоды Даты паказу
Прэм'ера Фінал
1 10 1 красавіка 2007 (2007-04-01) 10 чэрвеня 2007 (2007-06-10)
2 10 30 сакавіка 2008 (2008-03-30) 1 чэрвеня 2008 (2008-06-01)
3 8 5 красавіка 2009 (2009-04-05) 24 мая 2009 (2009-05-24)
4 10 11 красавіка 2010 (2010-04-11) 20 чэрвеня 2010 (2010-06-20)

Узнагароды і намінацыіПравіць

Джонатан Рыс-Маерс быў двойчы намінаваны на сушуканне прэміі «Залаты Глобус» за лепшае выкананне галоўнай ролі ў драматычным тэлесерыяле (2007 і 2008 гг.).

Джонтан Рыс-Маерс таксама ганараваўся ўзнагародай IFTA (Irish Film and Television Awards) у аналагічнай намінацыі ў 2008 годзе. Тады ж разам з ім святкавалі перамогу Марыя Дойл Кенэдзі і Нік Данінг як лепшыя акцёры другога плану.

У 2009 годзе Марыя Дойл Кенэдзі паўтарыла сваё дасягненне на цырымоніі ўручэння прэміі IFTA, ізноў стаўшы лепшай актрысай другога плану. Лепшым другарадным акцёрам быў прызнаны Пітэр О'Тул, а Джонатан Рыс-Маерс на гэты раз здаволіўся толькі намінацыяй у катэгорыі «Лепшы акцёр драматычнага тэлесерыяла». У 2010 годзе трыўмфатарам IFTA стала Сара Болжэр — яна заваявала ўзнагароду ў катэгорыі «Лепшая актрыса другога плану».

За тры гады свайго існавання серыял неаднаразова атрымліваў намінацыі на прэмію «Эмі» і быў названы лепшым у такіх катэгорыях, як «Лепшы дызайн гарнітураў», «Лепшая арыгінальная музыка да тытраў» і «Лепшая аператарская праца».

Усяго ж у актыве тэлесерыяла «Цюдоры» 37 узнагарод і 56 намінацый[6].

Гл. таксамаПравіць

Зноскі

  1. Renaissance Romping With Henry and His Rat Pack // The New York Times / D. BaquetManhattan, NYC: The New York Times Company, A. G. Sulzberger, 2007. — ISSN 0362-4331; 1553-8095; 1542-667X
  2. FINALLY! Henry VIII Returns This Sunday, April 11, For The Season Premiere Of ‘The Tudors!’ (англ.) . hollywoodlife.com. Праверана 14 красавіка 2010.
  3. Showtime’s 'Tudors' continues reign (англ.) . variety.com. Праверана 4 снежня 2009.
  4. Showtime renews -- and ends -- 'The Tudors' (англ.) . hollywoodreporter.com. Праверана 13 красавіка 2010.
  5. Jonathan Rhys-Meyers shines as King Henry VIII for round four of Tudors (англ.) . monstersandcritics.com. Праверана 14 красавіка 2010.
  6. Awards for The Tudors (англ.) . imdb.com. Праверана 4 снежня 2009.

СпасылкіПравіць