Томас Кранмер (англ.: Thomas Cranmer; 2 ліпеня 1489, Эслактан, Англія — 21 сакавіка, 1556, Оксфард, Англія) — лідар англійскай Рэфармацыі і архібіскуп Кентэрберыйскі падчас панавання Генрыха VIII, Эдуарда VI, і на працягу кароткага часу, Марыі I. Ён дапамог здзейсніць роспуст Генрыха і Кацярыны Арагонскай, у выніку чаго адбылося аддзяленне англійскай царквы ад Святога Прастола. Разам з Томасам Кромвелем, ён падтрымаў прынцып Акту аб супрэматыі, у якой кароль лічыўся суверэнам над царквой у яго каралеўстве.

Томас Кранмер
архібіскуп Кентэрберыйскі[d]
30 сакавіка 1533 — 4 снежня 1555
Дыяцэзія архідыяцэзія Кентэрберы[d]
Папярэднік Уільям Уорэм[d]
Пераемнік Рэджынальд Поўл
Адукацыя
Навуковая ступень доктар багаслоўя[d]
Дзейнасць англіканскі святар, багаслоў, кананіст, каталіцкі біскуп
Месца працы
Нараджэнне 2 ліпеня 1489
Смерць 21 сакавіка 1556 (66 гадоў)
Бацька Thomas Cranmer[d][4]
Маці Agnes Hatfield[d][4]
Муж Margaret Cranmer[d]

Аўтограф Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Рэфармацыя

Падчас знаходжання Кранмера ў якасці архібіскупа Кентэрберыйскага, ён быў адказным за стварэнне першых дактрынальных і літургічных структур рэфармаванай англіканскай царквы. У адпаведнасці з правіламі Генрыха, Кранмер не вырабіў шмат радыкальных пераменаў у царкве, у сувязі з барацьбой за ўладу паміж рэлігійнымі кансерватарамі і рэфарматарамі. Тым не менш, ён паспеў выдаць зборнік службаў «Exhortation and Litany».

Калі Эдуард уступіў на пасад, Кранмер быў у стане садзейнічаць буйным рэформам. Ён напісаў і склаў першыя два выданні «Кнігі агульных малітваў», поўнай літургіі для англійскай царквы. З дапамогай некалькіх кантынентальных рэфарматараў, якім Томас даў прытулак, ён распрацаваў новыя дактрынальныя стандарты ў такіх галінах, як Еўхарыстыя, святарскі цэлібат, роля выяваў у месцах пакланення і шанавання святых. Кранмер апублікаваў новыя дактрыны праз «Малітоўнік», «Пропаведзі» і іншыя публікацыі.

Пасля ўступлення на сталец каталіцкай каралевы Марыі I, Кранмер быў арыштаваны па абвінавачванні ў здрадзе і ерасі. З'яўляючыся зняволеным на працягу двух гадоў і пад ціскам царкоўных уладаў, ён зрабіў некалькі пакаянняў, аднак у дзень свайго пакарання смерцю, ён зняў свае пакаянні, не адвярнуўшыся ад прынцыпаў англійскай Рэфармацыі.

Зноскі

  1. а б Кранмер Томас // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  2. http://www.bbc.co.uk/history/historic_figures/cranmer_thomas.shtml
  3. Матэматычная генеалогія — 1997.
  4. а б Lundy D. R. The Peerage

Спасылкі

правіць