Чайка чорнагаловая

Чайка чорнагаловая (Larus melanocephalus) — від чаек.

Чайка чорнагаловая
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Ichthyaetus melanocephalus Temminck, 1820

Сінонімы
Larus melanocephalus

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  824070
NCBI  126704

Апісанне правіць

Даўжыня цела 36—42 см, размах крылаў 92—105 см. Чорная «шапачка» заходзiць на тыл шыі. Канцы крылаў белыя, моцная чырвоная дзюба з тонкім чорным кольцам, чырвоныя ногі. Дарослыя птушкі ў негнездавы час, а таксама маладыя з белай галавой, толькі па баках цёмныя плямы. Двухгадовыя з чорнымі канцамі крылаў, з карычневым перадам крылаў. Голас гучны.

Пашырэнне правіць

Папуляцыі вельмі ізаляваныя, сустракаюцца ад Іспаніі і Францыі на ўсход праз усю Паўднёвую, Цэнтральную і Усходнюю Еўропу да Каспійскага мора і Малой Азіі. Насяляе марскія ўзбярэжжы, а таксама дэльты, эстуарыі, залівы, балоты, берагі кантынентальных вадаёмаў, пакрытыя травяністай расліннасцю. На тэрыторыі Беларусі вельмі рэдкі, спарадычны і нерэгулярны на гнездаванні від, упершыню адзначаны ў 1988[1] годзе.

Пералётная птушка. Месца зімовак: Чорнае і Міжземнае моры і ад узбярэжжаў заходняй Балтыкі на захад да ўзбярэжжаў Даніі, Германіі, Францыі, Вялікабрытаніі, Іспаніі і Партугаліі. Часткова зімуе на гнездавых тэрыторыях.

Асаблівасці біялогіі правіць

Гняздуецца пераважна ў калоніі (таксама ў змяшанай з рачной крычкай). Гняздо будуе ў ямцы сярод расліннасці або на адкрытым месцы. Гэта няшчыльная чаша з травы (часта ў высцілцы некалькі пёраў). На пясчаных месцах сустракаецца скупая высцілка з сухой травы.

Яйкі (1—2, часам 3) крыху падоўжаныя, светла-крэмавыя, бела-жоўтыя, бледна-зялёныя або светла-аліўкавыя; глыбокія плямы — папялістыя, паверхневыя — чорныя або карычневыя. Памеры: 53,5 х 38 мм.

Зноскі

  1. Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 15 красавіка 2015. Праверана 7 лютага 2015.

Літаратура правіць

  • Птушкі Еўропы: Палявы вызначальнік / пад рэд. М. Нікіфарава. — Варшава: Навуковае выдавецтва ПНВ, 2000.