Чапунька
рака ў Беларусі
Ча́пунька, Шылве — рака ў Беларусі, у Іўеўскім раёне Гродзенскай вобласці, правы прыток ракі Заходняя Бярэзіна (басейн Нёмана).
Чапунька | |
---|---|
Характарыстыка | |
Даўжыня | 38 км |
Басейн | 311 км² |
Расход вады | 2,2 м³/с (у вусці) |
Вадацёк | |
Выток | |
• Месцазнаходжанне | каля гарадскога пасёлка Юрацішкі |
• Каардынаты | 54°01′44,40″ пн. ш. 25°56′13,10″ у. д.HGЯO |
Вусце | Бярэзіна |
• Месцазнаходжанне | за 2,5 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Чапунь |
• Каардынаты | 53°50′31,80″ пн. ш. 26°07′17,30″ у. д.HGЯO |
Ухіл ракі | 0,8 м/км |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Заходняя Бярэзіна → Нёман → Балтыйскае мора |
Краіна | |
Рэгіён | Гродзенская вобласць |
Раён | Іўеўскі раён |
— выток, — вусце |
Даўжыня 38 км. Плошча вадазбору 311 км². Расход вады ў вусці 2,2 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,8 ‰.
Прытокі: Бялава, Гарача, Сіма, Вярэнка (усе правыя).
Пачынаецца каля гарадскога пасёлка Юрацішкі, упадае ў Бярэзіну за 2,5 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Чапунь. Даліна ў верхнім цячэнні слабавыразная, у сярэднім і ніжнім невыразная. Пойма забалочаная. Рэчышча на працягу 28,4 км ад вытоку каналізаванае, яго шырыня ў нізоўі да 12 м.
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17). — С. 219.
- Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — 583 с., іл. — 10 000 экз. — С. 314.