Часночніца чаранковая

від раслін

Часно́чніца чаранковая, Часночнік лекавы[3] (Alliaria petiolata) — кветкавая расліна роду Часночніца (Alliaria) сямейства Капуставыя (Brassicaceae).

Часночніца чаранковая
Rombergpark-100516-13026-Knoblauchsrauke.jpg
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Alliaria petiolata (M. Bieb.) Cavara & Grande, 1913

Сінонімы
Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  184481
NCBI  126270
EOL  596346
GRIN  t:2210
IPNI  1176324-2
TPL  kew-2628680

Батанічнае апісаннеПравіць

 
Батанічная ілюстрацыя з кнігі К. А. М. Ліндмана «Bilder ur Nordens Flora», 1917—1926

Двухгадовая травяністая расліна вышынёю 20—100 см з пахам часнаку. Сцёблы адзіночныя, простыя або галінастыя, унізе апушаныя. Ніжняе лісце доўгачаранковае, ныркападобнае, выемчата-гародчатае, сярэдняе — сэрцападобнае, верхняе — сядзячае, трохвугольнае, зубчастае. Кветкі белыя, у гронках. Плод — стручок.

АрэалПравіць

Пашырана ў Еўразіі і Паўночнай Афрыкі (Марока)[4]. Натуралізавалася на тэрыторыі Паўночнай Амерыкі і Аргенціны[4]. На тэрыторыі Беларусі трапляецца ў вільготных месцах, у лясах, сярод хмызняку, у агародах, па ярах. Ценевынослівая расліна, мезафіт і эўтроф (нітрафіл)[5].

Ахоўваецца ў Латвіі і шэрагу рэгіёнаў Расіі[5].

ВыкарыстаннеПравіць

Харчовая, лекавая расліна. Часночніца чаранковая спажываецца як прыправа (замест часнаку); лісце мае вітамін C, насенне — да 30 % алею.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 12. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. 4,0 4,1 Taxon: Alliaria petiolata (M. Bieb.) Cavara & Grande(англ.)  // Germplasm Resources Information Network (GRIN-Taxonomy)
  5. 5,0 5,1 Чесночница черешковая: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.) 

ЛітаратураПравіць

СпасылкіПравіць