Чачалёўскае возера

Чачалёўскае возеравозера ў Глыбоцкім раёне Віцебскай вобласці. Знаходзіцца ў басейне ракі Дзісна, за 3,5 км на паўднёвым усходзе ад горада Глыбокае, каля вёскі Чачалі.

Чачалёўскае
Морфаметрыя
Даўжыня 1,14 км
Шырыня 0,61 км
Плошча 0,53 км²
Аб’ём 0,00119 км³
Даўжыня берагавой лініі 3,3 км
Найбольшая глыбіня 3,3 м
Сярэдняя глыбіня 2,2 м
Гідралогія
Салёнасць да 0,39 ‰
Празрыстасць да 1 м
Басейн
Плошча вадазбору 64,5 км²
Упадаюць Аржаніца, ручай
Выцякаюць Аржаніца
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Чачалёўскае (Беларусь)
Чачалёўскае
Чачалёўскае
Чачалёўскае (Віцебская вобласць)
Чачалёўскае
Чачалёўскае
Map

Плошча паверхні возера 0,53 км². Найбольшая глыбіня 3,3 м, сярэдняя 2,2 м. Даўжыня 1,14 км. Найбольшая шырыня 0,61 км. Даўжыня берагавой лініі 3,3 км. Аб'ём вады 1,19 млн. куб. м. Плошча вадазбору 64,5 км².

Катлавіна возера рэшткавага тыпу, выцягнутая з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход. Схілы катлавіны разараныя, на поўначы і паўночным усходзе вышынёй 5–8 м, пясчаныя, парослыя хмызняком, месцамі забалочаныя. Літаральная зона займае каля 31 % плошчы возера. Дно выслана гліністым ілам і крэменязёмістым сапрапелем.
Возера эўтрофнае, праточнае. Праз возера цячэ рака Аржаніца, на поўначы ўпадае ручай з возера Белае. Зарастае да глыбіні 2,3 м на адлегласці 100—125 м ад берага.

У Чачалёўскім возеры водзяцца шчупак, акунь, плотка, карась, язь, лінь, краснапёрка і іншыя віды рыб.

Літаратура правіць

  • Блакітны скарб Беларусі : энцыклапедыя / Рэдкал.: Г.П. Пашкоў [і інш.]. — Мн., 2007
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т.5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1986. — Т. 5. — 583 с. — 10 000 экз.
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 27. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)
  • Республика Беларусь. Витебская область. Глубокский район: карта. — Мн.: Белкартография, 2012. — 3 000 экз. (руск.)

Спасылкі правіць