Чыгуначны вакзал (Гомель)

Гомель

Чыгуначны вакзал — пасажырскі тэрмінал станцыі Гомель, размешчаны на Прывакзальнай плошчы (дом № 3) у Гомелі.

Славутасць
Чыгуначны вакзал
52°25′51″ пн. ш. 30°59′29″ у. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне
Дата пабудовы 1890-я, 1946 
Map

Гісторыя правіць

 
Праект вакзала. 1890-я

Будынак чыгуначнага вакзала пабудаваны ў 1890-я гады з цэглы. У Вялікую Айчынную вайну разбураны. Адноўлены ў 1946 годзе.

Архітэктура правіць

 
План будынка

Размешчаны на цэнтральнай восі плошчы. Будынак падоўжна-сіметрычнай кампазіцыі: да дамінуючага прамавугольнага цэнтральнага трохпавярховага аб’ёму прылягаюць двухпавярховыя бакавыя крылы. Архітэктурнае аздабленне мае эклектычны характар, спалучае элементы розных стыляў. Галоўны фасад завершаны атыкам, вылучаны 2 рызалітамі з пілястрамі кампазітнага ордара. Рытм ствараюць закрытыя вітражамі вялікія арачныя праёмы на вышыню 2-га і 3-га паверхаў. Фасады бакавых крылаў завершаны трохвугольнымі франтонамі, дэкарыраваны порцікамі карынфскага ордара, лучковымі вокнамі на 2-м паверсе і балконамі. Інтэр’еры апрацаваны мармурам, тынкоўкай, гіпсам. У вестыбюлі цэнтральнага аб’ёму ўстаноўлена скульптура У. І. Леніна. Вестыбюль аб’ядноўвае 1-ы і 2-і паверхі, абапал яго касавыя залы, на 2-м паверсе размешчаны залы чакання. У крылах знаходзяцца службовыя і дапаможныя памяшканні.

Мемарыяльная дошка правіць

У 1964 годзе на будынку ўстаноўлена мемарыяльная дошка ў памяць аб выступленні 16 чэрвеня 1919 г. на станцыі Гомель на мітынгу рабочых і чырвонагвардзейцаў М. І. Калініна, які прыбыў сюды на чале агітпоезда «Кастрычніцкая рэвалюцыя».

Літаратура правіць