Шабрынскі біялагічны заказнік
Ша́брынскі біялагічны заказнік — былы біялагічны заказнік рэспубліканскага значэння ў заходняй частцы Добрушскага раёна Гомельскай вобласці. Быў створаны ў 1978 годзе для аховы і рацыянальнага выкарыстання прыродных запасаў лекавых раслін. Плошча заказніка сладала 3,3 тысячы га. Спадзістахвалістая тэраса з дзюнамі, марэннымі ўзгоркамі, лагчынамі. Глебы дзярнова-падзолістыя забалочаныя, пясчана-супясчаныя.
Катэгорыя МСАП — IV (Тэрыторыя кіравання відамі ці месцапражываннямі) |
|
Размяшчэнне | Беларусь, Добрушскі раён, Гомельская вобласць |
---|---|
Плошча | 3,3 тысячы га |
Дата заснавання | 1978 |
Хваёвыя, шыракаліста-хваёвыя, дубовыя лясы, участкі пазапоймавых лугоў. Лекавыя расліны: ландыш майскі, рабіна, святаяннік, талакнянка, чына горная, дуброўка белая. У Чырвонай кнізе шалфей лугавы, лілея кучаравая, жаўтазель германскі, канюшына лубінавая, дзікая пятрушка аленевая, рамоначнік шчытковы, чарнакорань пурпуровы. Радыёактыўна забруджаны.
Зноскі
ЛітаратураПравіць
- Шабрынскі // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17).