Шэлахава
возера ў Беларусі
Шэ́лахава — возера ў Беларусі ў Лёзненскім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Сухадроўка (прыток Лучосы).
Шэ́лахава | |
---|---|
Морфаметрыя | |
Вышыня над узроўнем мора | 161,6 м |
Даўжыня | 3 км |
Шырыня | 0,75 км |
Плошча | 1 км² |
Даўжыня берагавой лініі | 6,5 км |
Найбольшая глыбіня | 7,5 м |
Басейн | |
Плошча вадазбору | 8,75 км² |
Упадаюць | ручаі |
Выцякаюць | рака Рудзіца |
Размяшчэнне | |
Краіна | Беларусь |
|
|
|
|
|
|
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Даўжыня возера 3 км, найбольшая шырыня 0,75 км, плошча люстра каля 1 км². Плошча вадазбору 8,75 км². Катлавіна лагчыннага тыпу, моцна выцягнутая з паўднёвага захаду на паўночны ўсход. Схілы катлавіны вышынёй 5—8 метраў, спадзістыя, месцамі стромкія. Берагавая лінія ўмерана звілістая. Берагі зліваюцца са схіламі катлавіны.
У возеры водзяцца шчупак, акунь, карась, лінь і інш.
З возера выцякае рака (ручай[1]) Рудзіца (прыток Сухадроўкі). На паўднёва-усходнім беразе возера вёска Зубакі.
Зноскі
- ↑ Беларуская ССР: Кароткая энцыклапедыя. У 5-і т. Т.2 / Рэд. кал.: П. У. Броўка і інш. — Мн.: Гал. рэд. БелСЭ, 1979. — Т. 2. — 752 с. — 15 000 экз.
Літаратура
правіць- Шэлахава // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 18. Кн. 1: Дадатак: Шчытнікі — Яя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2004. — Т. 18. Кн. 1. — С. 27. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0295-4 (т. 18. Кн. 1).
- Шэлахава // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — 583 с., іл. — 10 000 экз.
- Витебская область: Общегеографический атлас (руск.) / Ред. И. Н. Шлык. — Мн.: РУП «Белкартография», 2008. — С. 29. — 36 с. — 5 000 экз. — ISBN 978-985-508-049-8.
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область (руск.) / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 33. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5.
- Ліст карты N-36-38. Выданне 1985 года. Стан мясцовасці на 1981 год. (руск.)