Эдвард Сэйпір
лінгвіст і антраполаг
Эдвард Сэ́йпір (Сепір) (англ.: Edward Sapir; 26 студзеня 1884, Лаўенберг, Памеранія, Германія — 4 лютага 1939) — амерыканскі лінгвіст і антраполаг. Прафесар антрапалогіі Чыкагскага ўніверсітэта (1925—1931), прафесар антрапалогіі і лінгвістыкі Ельскага ўніверсітэта (1931—1939).
Эдвард Сэйпір | |
---|---|
англ.: Edward Sapir | |
Дата нараджэння | 26 студзеня 1884[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 4 лютага 1939[3][1][…] (55 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | антраполаг, мовазнавец, сацыялінгвіст, выкладчык універсітэта, этнолаг, філосаф |
Навуковая сфера | мовазнаўства, этналогія і псіхалогія народаў[d] |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Франц Боас |
Член у | |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Вучань Ф. Боўса. Зрабіў фундаментальныя ўнёскі ў агульную тэорыю лінгвістыкі, амер-індыйскую і інда-еўрапейскую лінгвістыкі. Зрабіў антрапалагічныя ўнёскі ў этналогію, тэорыю культуры, псіхалогію культуры. Занатаваў, часта ад апошніх жывых носьбітаў, 39 моў амерыканскіх індзейцаў. Збіраў этнаграфічную інфармацыю, перакладаў фальклор індзейцаў Паўночнай Амерыкі. Супольна з Б. Уорфам распрацаваў гіпотэзу Сепіра-Уорфа.
Асноўныя працы
правіць- Time Perspective in Aboriginal American Culture: A Study in Method. — 1916. Манаграфія, у якой быў фармалізаваны метад гістарычнай рэканструкцыі гісторыі культуры і мовы.
- Language: An Introduction to the Study of Speech. — 1921. Класічная праца па вывучэнні мовы і культуры ва ўзаемных стасунках і уплывах.
- A bird's eye view of American languages north of Mexico. Science 54:408. — 1921. Класічная 6-групавая класіфікацыя моваў амерыканскіх індзейцаў.
- Central and North American languages. Encycl. Br. 5:138-41. — 1929. Пашыраны варыянт класіфікацыі (1921), які ўлучае дадатковае пасярэдняе падзяленне на 23 групы.
- The Psychology of Culture: A Course of Lectures. Reconstructed and edited by J. T. Irvine. Berlin: Mouton de Gruyter. — 1993. Рэканструкцыя з рукапісаў Сэйпіра па псіхалогіі культуры.
Крыніцы
правіць- ↑ а б Edward Sapir // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Edward Sapir // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Сепир Эдуард // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
Літаратура
правіць- Сепір Эдуард // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 339. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).