Эльвіра Пятроўна Герасімовіч

Эльвіра Пятроўна Герасімо́віч (5 чэрвеня 1925, Мінск) — 22 ліпеня 2015, Мінск) — беларускі тэатразнаўца, актрыса, педагог. Кандыдат мастацтвазнаўства (1956), прафесар (1977). Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі (1974)[1].

Эльвіра Пятроўна Герасімовіч
Дата нараджэння 5 чэрвеня 1925(1925-06-05)
Месца нараджэння
Дата смерці 22 ліпеня 2015(2015-07-22) (90 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці вучоны
Навуковая сфера мастацтвазнаўства
Месца працы Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў
Навуковая ступень кандыдат мастацтвазнаўства
Навуковае званне прафесар
Альма-матар Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў
Вядомая як Рэктар БДАМ (19681984)
Партыя
Узнагароды і прэміі
Ордэн «Знак Пашаны»
Медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.»
Медаль «За працоўную доблесць»

БіяграфіяПравіць

Скончыла Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут (1949, курс Е. Міровіча)[1], дзе і працавала. У 1968—1984 гг. рэктар інстытута, з 1984 года прафесар кафедры гісторыі і тэорыі мастацтваў.

У 1951—1952 гг. першы сакратар Ленінскага раённага камітэта ЛКСМБ Мінска[2]. У 1957—1968 гг. інструктар, загадчык сектара мастацтва ЦК КПБ[1].

Памерла 22 ліпеня 2015 года[3].

Навуковая дзейнасцьПравіць

Даследуе гісторыю беларускага тэатра[1], у прыватнасці творчасць Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа ў міжваенны перыяд, праблемы тэатральнай педагогікі, прафесійнага выхавання акцёра[1]. Тэма кандыдацкай дысертацыі «Асноўныя этапы творчага шляху Беларускага дзяржаўнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа (1921—1941 гг.)» (Дзяржаўны інстытут тэатральнага мастацтва імя А. Луначарскага(руск.) бел., Масква, 1956).

Творчая дзейнасцьПравіць

Аўтар шматлікіх сцэнарыяў для тэле- («Людзі на балоце» паводле І. Мележа, 1960) і радыёпастановак («Сэрца на далоні» паводле І. Шамякіна, «Рудабельская рэспубліка» паводле С. Грахоўскага, «Сляды на асфальце» паводле В. Быкава, «На струнах буры» паводле Л. Арабей) і інш.

УзнагародыПравіць

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 1,3 1,4 Герасимович Эльвира Петровна // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 145. — 737 с.
  2. Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5-і т., Т. 2. Габой — Карціна / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1985. — Т. 2. — С. 72. — 702 с. — 9 500 экз.
  3. Эльвіра Пятроўна Герасімовіч

ЛітаратураПравіць

СпасылкіПравіць