ФК Эспаньёл

іспанскі футбольны клуб
(Пасля перасылкі з Эспаньёл Барселона)

«Эспаньёл» (катал.: Reial Club Deportiu Espanyol de Barcelona, ісп.: Real Club Deportivo Español de Barcelona) — іспанскі футбольны клуб, што ўваходзіць у спартыўную сістэму «Эспаньёл», дзе акрамя яго ёсць яшчэ і жаночы футбольны клуб, мужчынскі і жаночы баскетбольныя клубы, хакейны клуб, клуб жаночага валейбола і бейсбольны клуб. Размяшчаецца ў горадзе Барселона. Хатнія гульні праводзіць на стадыёне «Эстадзі Карнелі Эль Прат», што можа змясціць 40 500 гледачоў. Стадыён быў уведзены ў эксплуатацыю 2 жніўня 2009 года пераможным матчам над «Ліверпулам». «Эспаньёл» з’яўляецца шостым футбольным клубам Іспаніі па агульнай колькасці балаў у чэмпіянатах краіны, але клуб заўсёды знаходзіцца ў ценю галоўнай каманды горада «Барселоны», саступаючы ў дасягненні і папулярнасці.

Эспаньёл
Поўная назва Real Club Deportivo Español de Barcelona
Заснаваны 28 кастрычніка 1900
Горад Барселона, Іспанія
Стадыён Эстадзі Карнелі Эль Прат
Умяшчальнасць: 40 500
Прэзідэнт Чэнь Яньшэн[d]
Галоўны трэнер
Чэмпіянат Ла Ліга
2018/19 7 месца
Сайт rcdespanyol.com(катал.) (ісп.) (англ.) (кіт.) 
Форма
Асноўная
форма
Форма
Гасцявая
форма
Форма
Рэзервовая
форма

ГісторыяПравіць

Клуб быў заснаваны 28 кастрычніка 1901 года іспанскім інжынерам з Барселонскага ўніверсітэта Анхелем Радрыгесам. Спачатку каманда звалася як «Саюз іспанскіх футбалістаў» (ісп.: Sociedad Española de Footbal), але на наступны год каманда пачала звацца «іспанскі футбольны клуб» (ісп.: Club Español de Fútbol), бо то была першая каманда сфарміраваная выключна іспанскімі аматарамі.

«Эспаньёл» гуляў спачатку ў жоўтых кашулях, але колер шортаў у кожнага футбаліста быў розным. Праз нейкі час сябар клуба адчыніў тэкстыльную фабрыку і пачаў забяспечваць каманду жоўтай тканінай. У 1910 годзе каманда зноў змяніла імя на «Спартыўны клуб Іспаніі» (ісп.: Club Deportivo Español) і пераапранулася ў вопратку бела-сіняга колеру.

Сіні і белы быў абраны ў гонар колераў, якія выкарыстоўваюцца гербам вялікага сіцылійска-арагонскага адмірала Ражэ дэ Льюрыя, які каманд флоту Арагонскага каралеўства ў Міжземнамор’і ў Сярэдневякоўі. Клуб паспяхова выступаў ад самага свайго заснавання, атрымаўшы перамогу ў чэмпіянаце Каталоніі ў 1903 годзе, а пасля прыняўшы ўдзел у розыгрышу Кубка Іспаніі.

У 1906 годзе клуб быў скасаваны паводле фінансавых чынніках і большасць ігракоў далучыліся да клуба «X Спортынг Клуб». Гэты клуб атрымаў перамогу ў чэмпіянаце Каталоніі тры разы паміж 1906 і 1908 гадамі. У 1909 годзе гэты клуб стаў базавым для аднаўлення клуба «Спартыўны клуб Іспаніі». «Эспаньёл» з’яўляецца адным з некалькіх іспанскіх футбольных клубаў, якія маюць заступніцтва іспанскай кароны і тым самым маюць права выкарыстоўваць слова «Рэал» у сваёй назве і выяву каралеўскай кароны на эмблеме. Гэтае права было прадастаўлена «Эспаньёлу» ў 1912 годзе Альфонса XIII.

Пасля адмовы ад стальца Альфонсам XIII у 1931 годзе і абвяшчэння Другой іспанскай рэспублікі, у сувязі з забаронай каралеўскіх сімвалаў, клуб прыняў каталонскае імя «Эспортыю Эспаньёл» (катал.: Esportiu Espanyol). Пасля грамадзянскай вайны ў Іспаніі, клуб вярнуў сабе назву «Каралеўскі клуб спорту Іспаніі» (ісп.: Real Club Deportivo Español).

ДасягненніПравіць

Розная інфармацыяПравіць

  • З 1994 года існуе «Эспаньёл B»
  • Нумар 21 назаўсёды прыналежыць загінуўшаму капітану клуба Даніэлю Харке

СкладПравіць

Станам на студзень 2020 года.

Пазіцыя Імя Год нараджэння
1   Бр Андрэс Прыета 1993
2   Аб Гансала Авіла Гардон 1998
3   Аб Адрыя Педроса 1998
4   ПА Віктар Санчэс 1987
5   Аб Налду 1988
7   Нап У Лэй 1991
8   ПА Андэр Ітураспэ 1989
9   Нап Факунда Ферэйра 1991
10   ПА Серхі Дардэр 1993
11   Нап Рауль дэ Томас 1994
12   Нап Хонатан Кальеры 1993
13   Бр Дыега Лопес 1981
14   ПА Оскар Меленда 1997
15   ПА Давід Лопес 1989
16   Аб Хаві Лопес   1986
Пазіцыя Імя Год нараджэння
17   Аб Дыдак Віла 1989
18   Аб Леандра Кабрэра 1991
19   ПА Пабла П’яці 1989
20   Аб Бернарда Эспіноса 1989
21   ПА Марк Рока 1996
22   ПА Маціяс Варгас 1997
23   Нап Адры Эмбарба 1992
24   Аб Фернанда Калера 1995
25   Бр Аер Аласабаль 1989
26   ПА Поль Ласана 1999
31   Нап Віктар Кампусана 1997
33   ПА Ніка Меламед 2001
34   Аб Віктар Гомес 2000
  Аб Себасцьен Карш’я 1990

СпасылкіПравіць