Эльвіра Пятроўна Герасімовіч
Эльвіра Пятроўна Герасімо́віч (5 чэрвеня 1925, Мінск) — 22 ліпеня 2015, Мінск) — беларускі тэатразнаўца, актрыса, педагог. Кандыдат мастацтвазнаўства (1956), прафесар (1977). Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі (1974)[1].
Эльвіра Пятроўна Герасімовіч | |
---|---|
Дата нараджэння | 5 чэрвеня 1925 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 22 ліпеня 2015 (90 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | вучоная |
Навуковая сфера | мастацтвазнаўства |
Месца працы | Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў |
Навуковая ступень | кандыдат мастацтвазнаўства |
Навуковае званне | прафесар |
Альма-матар | Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў |
Вядомая як | Рэктар БДАМ (1968—1984) |
Партыя | |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьСкончыла Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут (1949, курс Е. Міровіча)[1], дзе і працавала. У 1968—1984 гг. рэктар інстытута, з 1984 года прафесар кафедры гісторыі і тэорыі мастацтваў.
У 1951—1952 гг. першы сакратар Ленінскага раённага камітэта ЛКСМБ Мінска[2]. У 1957—1968 гг. інструктар, загадчык сектара мастацтва ЦК КПБ[1].
Памерла 22 ліпеня 2015 года[3].
Навуковая дзейнасць
правіцьДаследуе гісторыю беларускага тэатра[1], у прыватнасці творчасць Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа ў міжваенны перыяд, праблемы тэатральнай педагогікі, прафесійнага выхавання акцёра[1]. Тэма кандыдацкай дысертацыі «Асноўныя этапы творчага шляху Беларускага дзяржаўнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа (1921—1941 гг.)» (Дзяржаўны інстытут тэатральнага мастацтва імя А. Луначарскага , Масква, 1956).
Творчая дзейнасць
правіцьАўтар шматлікіх сцэнарыяў для тэле- («Людзі на балоце» паводле І. Мележа, 1960) і радыёпастановак («Сэрца на далоні» паводле І. Шамякіна, «Рудабельская рэспубліка» паводле С. Грахоўскага, «Сляды на асфальце» паводле В. Быкава, «На струнах буры» паводле Л. Арабей) і інш.
Узнагароды
правіцьЗноскі
- ↑ а б в г д Герасимович Эльвира Петровна // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 145. — 737 с.
- ↑ Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5-і т., Т. 2. Габой — Карціна / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1985. — Т. 2. — С. 72. — 702 с. — 9 500 экз.
- ↑ Эльвіра Пятроўна Герасімовіч(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 3 чэрвеня 2016. Праверана 9 красавіка 2019.
Літаратура
правіць- Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5-і т., Т. 2. Габой — Карціна / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1985. — Т. 2. — С. 72. — 702 с. — 9 500 экз.
- Республика Беларусь: энциклопедия. В 6 т. Т. 3. — Минск, 2006.
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 5. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 5).
Спасылкі
правіць- Артыкул В. С. Іваноўскага, прысвечаны Э. П. Герасімовіч Архівавана 5 сакавіка 2016.
- «Як цудоўна, што вы — з намі!»(недаступная спасылка)