Юзаф Каліноўскі

Юзаф Андрэевіч Каліноўскі, Св. Рафал (1 верасня 1835, Вільня — 15 лістапада 1907, кляштар у м. Чэрна каля Кракава, Польшча) — каталіцкі рэлігійны дзеяч, мемуарыст, удзельнік паўстання 1863—1864 гадоў

Юзаф Каліноўскі
Kalinowski1897.jpg
Адукацыя
Нараджэнне 1 верасня 1835(1835-09-01)[1][2][…]
Смерць 15 лістапада 1907(1907-11-15)[1][2][…] (72 гады)
Дынастыя Род Каліноўскіх герба «Калінова» і Род Каліноўскіх[d]
Commons-logo.svg Выявы на Вікісховішчы

БіяграфіяПравіць

Нарадзіўся 1 верасня 1835 года ў Вільні. Скончыў Мікалаеўскую ваенна-інжынерную акадэмію ў Пецярбургу (1856). У 1859—1860 працаваў тапографам на будаўніцтве чыгункі АдэсаКурск. У 1860—1863 гадах служыў інжынер-капітанам у Брэсцкай крэпасці. У маі 1863 выйшаў у адстаўку і пераехаў у Вільню. Доўгі час быў закаханы ў Цэліну Грушэцкую (1835—1863), шляхцянку, малодшую сястру жонкі яго брата Віктара, якая жыла ў в. Студзёнкі пад Нясвіжам, але шлюбам з ёй так і не пабраўся[4].

Падчас Студзеньскага паўстання актыўна далучыўся да яго. З чэрвеня 1863 года ўзначаліў ваенную секцыю Выканаўчага аддзела Літвы, быў найбліжэйшым памочнікам кіраўніка паўстання Кастуся Каліноўскага, які, па меркаваннях некаторых даследчыкаў, быў яго сваяком[4]. Арыштаваны 13 сакавіка 1864 года, асуджаны на смерць. Прысуд быў заменены на 10-гадовую катаргу. Накіраваны ва Усолле Іркуцкай губерні. Праз 5 гадоў катарга заменена на вольнае пасяленне ў Іркуцку і Пярмі.

Удзельнічаў у навуковых даследаваннях Сібіры. У 1873 годзе вярнуўся на Радзіму; стаў выхавальнікам сына князя У. Чартарыйскага Аўгуста, пераехаў у Парыж. У 1877 годзе пераехаў у Грац (Аўстрыя). Даўняе захапленне каталіцкай духоўнай літаратурай паўплывала на тое, што Ю. Каліноўскі ўступіў у Ордэн кармелітаў босых, прыняў манаскае імя Рафал. У 1880 годзе накіраваны ў кляштар у мястэчку Чэрна, дзе стаў прыёрам. З 1899 года — генеральны вікарый кармелітаў босых у Галіцыі. Напісаў успаміны пра паўстанне 1863—1864 гадоў; аўтар рэлігійна-філасофскіх трактатаў.

Кананізаваны каталіцкай царквой 17 лістапада 1991 года.

БібліяграфіяПравіць

  • Wspomnienia, 1835—1837. Lublin, 1965;
  • Споведзь / Уклад. В. Шалькевіч // Хрысціянская думка. 1994, № 2.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. 2,0 2,1 Józef Kalinowski // GCatholic.org — 1997.
  3. 3,0 3,1 Schäfer J. Raphael vom heiligen Josef Kalinowski // Ökumenisches Heiligenlexikon — 1998.
  4. 4,0 4,1 Грушэцкі А.Л. Рай Адама Міцкевіча пад Нясвіжам. Новы Час (10 мая 2020). Архівавана з першакрыніцы 20 мая 2020. Праверана 20 мая 2020.

ЛітаратураПравіць

СпасылкіПравіць