Юрый Васілевіч Казіятка

Юрый Васілевіч Казіятка (нар. 24 красавіка 1964, Брэст, БССР) — беларускі журналіст і тэлевядучы.

Юрый Васільевіч Казіятка
Кіраўнік агенцтва «Мінск-Навіны»
з 28 жніўня 2018
Папярэднік Кацярына Дубінская
3-і кіраўнік «Сталічнага тэлебачання»
снежань 2005 — 6 лютага 2018
Папярэднік Аляксандр Зімоўскі
Пераемнік Ігар Луцкі
Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі
19 кастрычніка 2012 — 12 кастрычніка 2016
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Кіраўнік урада Міхаіл Мясніковіч
Андрэй Кабякоў
Нараджэнне 24 красавіка 1964(1964-04-24) (59 гадоў)
Грамадзянства Сцяг СССР СССРСцяг Беларусі Беларусь
Адукацыя Курганскае вышэйшае ваенна-палітычнае авіяцыйнае вучылішча  (руск.)
Дзейнасць журналіст, ваенны
Узнагароды
Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь

Біяграфія правіць

Скончыў з адзнакай Курганскае вышэйшае ваенна-палітычнае авіяцыйнае вучылішча  (руск.). Працаваў сакратаром камітэта камсамола, памочнікам начальніка палітаддзела па камсамольскай рабоце, ваенным журналістам: карэспандэнтам шматтыражкі, начальнікам аддзела навінаў газеты Ціхаакіянскага флоту Расіі, начальнікам аддзела інфармацыі ваеннай тэлерадыёстудыі ў Беларусі. Працаваў тэлевядучым інфармацыйнай праграмы на тэлеканале «Усход-ТБ» (г. Уладзівасток, Расійская Федэрацыя). У пачатку 1990-х гадоў звольніўся з Узброенных сіл Расіі.

Прайшоў перападрыхтоўку ў Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь з адзнакай па спецыяльнасці «Міжнародныя адносіны».

Рыхтаваў праграму «Арсенал» на ВаенТБ. Быў палітычным аглядальнікам, аўтарам і вядучым грамадска-палітычных праграм «Тэма дня», «Панарама» па суботах у Белтэлерадыёкампаніі, вядучым праграмы «Масква-Мінск» на тэлеканале «Расія», галоўным рэдактарам службы навін тэлеканала «АНТ» (аўтарам і вядучым дакументальнага цыклу «Найноўшая гісторыя Беларусі», гран-пры першага ў Беларусі тэлевізійнага конкурсу «Тэлевяршыня»), генеральным дырэктарам закрытага акцыянернага таварыства «Другі нацыянальны тэлеканал».

Прызначаны прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 5-га склікання. Быў членам Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы.

Са снежня 2005 года да 6 лютага 2018 года — генеральны дырэктар ЗАТ «Сталічнае тэлебачанне». Вёў аўтарскую праграму «Палітыка». Прызначаны намеснікам дырэктара па развіцці агенцтва «Мінск-Навіны».

Санкцыі ЕС правіць

Юрый Казіятка станавіўся суб’ектам забароны на паездкі і замарожвання актываў Еўрапейскім Саюзам як частка Чорнага спісу Еўрасаюза пасля прэзідэнцкіх выбараў 2010 года як кіраўнік СТБ[1]. Згодна з рашэннем Савета Еўрапейскага саюза ад 15 кастрычніка 2012 года, перадача «Карціна свету», аўтарам і вядучым якой быў Казіятка, «з'яўляецца інструментам дзяржаўнай прапаганды, якая падтрымлівае і апраўдвае рэпрэсіі супраць дэмакратычнай апазіцыі і грамадзянскай супольнасці. Дэмакратычная апазіцыя і грамадзянская супольнасць сістэматычна асвятляюцца негатыўна і зневажальна, выкарыстоўваючы падробленую інфармацыю. Казіятка быў асабліва актыўны ў гэтых адносінах пасля разгону мірных дэманстрацый 19 снежня 2010 года і наступных акцый пратэсту»[2][3].

Прэміі правіць

  • Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь у галіне літаратуры, мастацтва і архітэктуры (2004, у аўтарскім калектыве) — за стварэнне дванаццацісерыйнага дакументальнага фільма «Найноўшая гісторыя».

Зноскі

Літаратура правіць

  • Хто ёсць хто ў Беларусі = Кто есть кто в Беларуси = Who’s who in Belarus / Уклад.: Л. А. Андросік і інш.; прадм. В. Трыгубовіч]. — Вільня: [б. в.], 2007. — 254, [1] с. — С. 90.