Юрый Глябовіч

намеснік смаленскі і віцебскі
(Пасля перасылкі з Юрый Глябовіч (сын Глеба))

Юрый Глябовіч (? — пасля 1520) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч.

Юрый Глябовіч
1-ы ваявода смаленскі
1508 — 1514
Пераемнік Юрый Андрэевіч Салагуб[d]
Нараджэнне XV стагоддзе
Смерць не раней за 1520
Род Глябовічы
Бацька Глеб Вяжэвіч
Маці Ганна Мілохна Рачкоўна[d]
Дзеці Ян Юр’евіч Глябовіч і Мікалай Глябовіч
Дзейнасць ваенны

Сын смаленскага ваявода Глеба, першага вядомага прадстаўніка роду Глябовічаў.

Намеснік смаленскі (1492—1499), староста жамойцкі (з 1494), намеснік аршанскі і аболецкі (1500—1501), намеснік віцебскі (1503—1508) і смаленскі (1508—1514), староста мерацкі (з 1514) і ваўкавыскі (з 1520). У 1506 у складзе пасольства да вялікага князя маскоўскага. У час вайны Маскоўскай дзяржавы з Вялікім Княствам Літоўскім 1512—1522 гадоў у 1513 годзе абараняў Смаленск ад маскоўскага войска.

Крыніцы правіць

Літаратура правіць