Юрый Міхайлавіч Плескачэўскі
Ю́рый Міха́йлавіч Плескачэ́ўскі (нар. 22 кастрычніка 1943, с. Садовае, Цалінаградскі раён, Казахская ССР) — беларускі дзяржаўны дзеяч, былы Старшыня Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь, член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Рэспублікі Беларусь (1991), доктар тэхнічных навук (1984), Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь (2013), прафесар (1997).
Юрый Міхайлавіч Плескачэўскі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||||||
Кіраўнік урада | Сяргей Сідорскі | ||||||
Папярэднік | ён сам, як Старшыня Камітэта | ||||||
Пераемнік | Уладзімір Мацюшкоў | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Анатоль Русецкі | ||||||
Пераемнік | ён сам, як Старшыня Дзяржаўнага камітэта | ||||||
Нараджэнне |
22 кастрычніка 1943 (81 год) |
||||||
Адукацыя | |||||||
Навуковая ступень | доктар тэхнічных навук | ||||||
Навуковае званне | |||||||
Навуковая дзейнасць | |||||||
Навуковая сфера | механіка матэрыялаў і канструкцый | ||||||
Месца працы | |||||||
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьСкончыў Кіеўскі політэхнічны інстытут ў 1965 годзе.
З 1966 года старшы інжынер-канструктар, галоўны інжынер Аддзела механікі палімераў АН БССР.
З 1969 года малодшы, старшы навуковы супрацоўнік, у 1972—1979 гадах загадчык сектара, вучоны сакратар Інстытута механікі металапалімерных сістэм АН БССР. У 1979—1989 гадах намеснік дырэктара па навуковай рабоце, адначасова загадчык сектара, з 1989 года загадчык аддзела гэтага інстытута. У 1991—2002 гадах дырэктар Інстытута механікі металапалімерных сістэм імя. В. А. Белага НАН Беларусі, адначасова ў 1994—1998 гадах загадчык кафедры, у 1998—2002 гадах прафесар гэтай кафедры Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта транспарту.
У 2002[1]—2003 гадах віцэ-прэзідэнт НАН Беларусі і адначасова са снежня 2002 года акадэмік-сакратар Аддзялення фізіка-тэхнічных навук Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
У 2003[2]—2005[3] гадах старшыня Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь.
З 2005 года галоўны навуковы супрацоўнік Інстытута цепла- і масаабмену імя А. В. Лыкава Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, адначасова з 2007 года загадчык кафедры Беларускага нацыянальнага тэхнічнага універсітэта.
З 2009 года старшыня Прэзідыума Гомельскага філіяла НАН Беларусі.
З 1996 года галоўны рэдактар міжнароднага навукова-тэхнічнага часопіса «Матэрыялы, тэхналогіі, інструменты».
Навуковая дзейнасць
правіцьНавуковыя даследаванні і распрацоўкі ў галіне механікі і тэхналогіі металапалімерных сістэм, упершыню выканаў іх класіфікацыю, даў вызначэнні, якія ўвайшлі ў энцыклапедыі, падручнікі і даведнікі. Унёс істотны ўклад у тэорыю трываласці гетэрафазных сістэм, фізікахімію і інжынерыю паверхні. Эксперыментальна выявіў і абгрунтаваў асноўныя заканамернасці крышталізацыі палімераў, іх узаемадзеянні з металамі ў дынамічным фрыкцыйным і статычным адгезійным кантакце, выканаў матэматычнае мадэліраванне аб’ёмна-напружанага стану палімерных кампазітаў, стварыў навуковыя асновы шэрагу тэхналогій іх апрацоўкі, прапанаваў новыя канцэпцыі фарміравання актыўных і адаптыўных кампазітаў і вырабаў з іх. Аўтар больш за 550 навуковых прац, у тым ліку 16 манаграфій, 3 слоўнікаў, 105 вынаходак.
Узнагароды
правіць- Ордэн Айчыны 3 ступені (2002);
- Ордэн «Знак Пашаны» (1979);
- Прэмія Ленінскага камсамола (1973), за даследаванне кантактных з’яў у металапалімерных сістэмах (у суаўт.);
- Прэмія Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2007), за цыкл кніжных выданняў па механіцы матэрыялаў і канструкцый;
- Прэмія НАН Беларусі і Сібірскага аддзялення РАН імя акадэміка В. А. Капцюга (2011), за працу «Мікра- і нанаструктурныя палімерныя кампазіты медыцынскага прызначэння: камп’ютарны дызайн, эксперымент, прымяненне».
Асноўныя працы
правіць- Адгезия полимеров к метанам. — Мн.: Наука и техника, 1971 (сум. з Белым В. А., Егоренковым Н. И.).
- Введение в радиационное материаловедение полимерных композитов. — Мн.: Наука и техника, 1991 (сум. з Смирновым В. В., Макаренко В. М.).
- Электрофизическая активация полимерных материалов. — Гомель: ИММС НАН Беларуси, 1999 (сум. з Мироновым В. С.).
- Динамика металлополимерных систем. Мн.: Белорусская наука, 2004 (сум. з Старовойтовым Э. И., Яровой А. В.).
- Динамика автомобильных и железнодорожных цистерн. — Мн.: Белавтотракторостроение, 2006 (сум. з Высоцким М. С., Шимановским А. О.).
- Механика трехслойных стержней и пластин, связанных с упругим основанием. — М.: ФИЗМАТЛИТ, 2011 (сум. з Старовойтовым Э. И., Леоненко Д. В.).
Зноскі
- ↑ Указ Президента Республики Беларусь от 24 апреля 2002 г. № 222 «О назначении Ю. М. Плескачевского вице-президентом Национальной академии наук Беларуси»
- ↑ Указ Президента Республики Беларусь от 24 декабря 2003 г. № 591 «О назначении Ю. М. Плескачевского Председателем Комитета по науке и технологиям при Совете Министров Республики Беларусь»
- ↑ Указ Президента Республики Беларусь от 16 июня 2005 г. № 278 «Об освобождении Ю. М. Плескачевского от должности Председателя Государственного комитета по науке и технологиям Республики Беларусь»
Спасылкі
правіць- Профіль на сайце Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (руск.)
- Юрый Міхайлавіч Плескачэўскі ў базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі (руск.)