Анатоль Максімавіч Русецкі

Анатоль Максі́мавіч Русе́цкі (14 лютага 1951, Барысаў, Мінская вобласць) — беларускі дзяржаўны дзеяч, былы Старшыня Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Рэспублікі Беларусь (20102012), міністр прамысловасці Рэспублікі Беларусь (20032009), Старшыня Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях (2002-2003), доктар тэхнічных навук, прафесар.

Анатоль Максімавіч Русецкі
Старшыня Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Рэспублікі Беларусь
29 снежня 2010 — 23 кастрычніка 2012
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Кіраўнік урада Міхаіл Мясніковіч
Папярэднік Міхаіл Мясніковіч
Пераемнік Уладзімір Гусакоў
Міністр прамысловасці Рэспублікі Беларусь
24 снежня 2003 — 26 чэрвеня 2009
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Кіраўнік урада Сяргей Сідорскі
Папярэднік Анатоль Харлап
Пераемнік Аляксандр Радзевіч
Старшыня Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях
14 чэрвеня 2002 — 24 снежня 2003
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Кіраўнік урада Генадзь Навіцкі
Папярэднік Анатоль Лесніковіч
Пераемнік Юрый Плескачэўскі
Нараджэнне 14 лютага 1951(1951-02-14) (70 гадоў)
Адукацыя
Навуковая ступень доктар тэхнічных навук
Дзейнасць вынаходнік
Узнагароды
Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь
Ордэн Пашаны, Беларусь
Медаль «За працоўныя заслугі»

БіяграфіяПравіць

У 1973 годзе скончыў Беларускі політэхнічны інстытут па спецыяльнасці Прыборы дакладнай механікі і атрымаў кваліфікацыю «Інжынер-механік».

З 1973 па 1977 год працаваў канструктарам — вядучым канструктарам ў Акадэміі Навук рэспублікі, з 1977 па 1981 год — вядучым канструктарам ВКБ «Імпульс» міністэрства радыёпрамысловасці СССР.

З 1981 года па 1997 год працаваў у Навукова-вытворчым аб’яднанні «Планар», у 19891992 гадах галоўным інжынерам завода «Электронмаш», дырэктарам гэтага завода, а з 1992 па 1997 — прэзідэнтам канцэрна «Планар».

8 ліпеня 1997 годзе быў прызначаны намеснікам Міністра прамысловасці Рэспублікі Беларусь[1], а ў 2002 годзе — першым намеснікам Міністра прамысловасці Рэспублікі Беларусь.

З 14 чэрвеня 2002 па 24 снежня 2003 года працаваў Старшынёй Камітэта па навуцы і тэхналогіях пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь[2][3].

З 24 снежня 2003 года — міністр прамысловасці Рэспублікі Беларусь[3]. 26 чэрвеня 2009 года адпраўлены ў адстаўку[4].

У снежні 2009 года быў прызначаны на пасаду дырэктара Інстытута цепла- і масаабмену Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

29 снежня 2010 года быў прызначаны Старшынёй Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Рэспублікі Беларусь.[5]

23 кастрычніка 2012 быў вызвалены з пасады ў сувязі з пераходам на выбарную пасаду — намесніка Старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь[6].

УзнагародыПравіць

Навуковая дзейнасцьПравіць

Аўтар больш за 70 навуковых прац, 13 аўтарскіх пасведчанняў.

Асноўныя працыПравіць

  • Координатные позиционеры гибких производственных систем для электронного машиностроения. Мн.: 1998.
  • Теория построения прецизионных механизмов оборудования производства электронной техники. Мн.: ГНПКТМ «Планар», 1999 (у сааўтарстве).
  • Оптимизационное проектирование прецизионных координатных систем и механизмов оборудования производства электронной техники. Мн.: НВА «Інтэграл», 1999 (у сааўтарстве).
  • Технология и техника прецизионного лазерного модифицирования твердотельных структур. Мн.: Тэхнапрынт, 2002 (у сааўтарстве).
  • Проектирование и производство РЭС. Мн.: БДУІР, 2006 (у сааўтарстве).
  • Технологические процессы и системы в микроэлектронике: плазменные, электронно-ионно-лучевые, ультразвуковые. Мн.: Бэстпрынт, 2009 (у сааўтарстве).

Сям’яПравіць

Жанаты. Мае двух сыноў.

Зноскі

  1. Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 8 ліпеня 1997 г. № 838 «Аб прызначэнні А. М. Русецкага намеснікам Міністра прамысловасці Рэспублікі Беларусь»(руск.) 
  2. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 14 чэрвеня 2002 № 307 «Аб прызначэнні А. М. Русецкага Старшынёй Камітэта па навуцы і тэхналогіях пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь»(руск.) 
  3. 3,0 3,1 Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 24 снежня 2003 г № 590 «Аб прызначэнні А. М. Русецкага Міністрам прамысловасці Рэспублікі Беларусь»(руск.) 
  4. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 чэрвеня 2009 г. № 337 «Аб вызваленні А. М. Русецкага ад пасады Міністра прамысловасці Рэспублікі Беларусь»(руск.) 
  5. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 706 «Аб прызначэнні А. М. Русецкага»(руск.) 
  6. Указ Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 23 кастрычніка 2012 г. № 487 «Аб вызваленні ад пасады А. М. Русецкага»(руск.) 

ЛітаратураПравіць

СпасылкіПравіць