Інстытут механікі металапалімерных сістэм імя У. А. Белага НАН Беларусі
Інстытут механікі металапалімерных сістэм імя У. А. Белага — даследчая ўстанова Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, заснаваная ў чэрвені 1969 года на аснове Аддзела механікі палімераў.
Інстытут механікі металапалімерных сістэм імя У. А. Белага НАН Беларусі | |
---|---|
руск.: Институт механики металлополимерных систем | |
| |
Абрэвіятура | ІММС |
Краіна | |
Адміністрацыйны цэнтр | Гомель, Цэнтральны раён, вул. Кірава, д. 32а |
Юрыдычны статус | дзяржаўная ўстанова |
Мэта | распрацоўка кампазіцыйных матэрыялаў на аснове палімераў |
Тып арганізацыі | навуковая |
Кіраўнікі | |
Кіраўнік | Андрэй Якаўлевіч Грыгор’еў |
Намеснік па навуковай працы | Вікторыя Валер'еўна Падгорная |
Вучоны сакратар | Валерый Васільевіч Кончыц |
Заснаванне | |
Дата заснавання | 5 чэрвеня 1969 |
Колькасць супрацоўнікаў | 116 (2021 г.) |
Асноўныя асобы | Мікалай Канстанцінавіч Мышкін [3] |
Матчыная арганізацыя | Навукова-практычны цэнтр НАН Беларусі па матэрыялазнаўстве[4] |
Папярэднік | Аддзел механікі палімераў АН БССР |
mpri.org.by |
На 2021 год Інстытут знаходзіўся ў складзе Аддзялення фізіка-тэхнічных навук НАНБ. Набор у аспірантуру і дактарантуру ажыццяўляўся па 3 спецыяльнасцях: 1) фізіка кандэнсаванага стану, 2) матэрыялазнаўства (машынабудаванне), 3) трэнне і знос у машынах. ІММС распрацоўваў палімерныя кампазіты канструкцыйнага і трыбатэхнічнага прызначэння, праводзіў механічныя і трыбатэхнічныя выпрабаванні матэрыялаў паводле стандартаў Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі Рэспублікі Беларусь і Міжнароднай арганізацыі па стандартызацыі (Жэнева, Швейцарыя), ажыццяўляў аналіз складу і фізіка-хімічнай будовы палімерных матэрыялаў[5]. Сярод 116 супрацоўнікаў быў 1 акадэмік, 6 дактароў і 24 кандыдаты навук. Кожныя 2 гады Інстытут ладзіў міжнародную канферэнцыю па палімерным матэрыялазнаўстве і трыбалогіі. Выдаваліся 2 часопісы: «Трэнне і знос» (ISSN: 0202-4977) на англійскай і расійскай і «Палімерныя матэрыялы і тэхналогіі» па-руску (ISSN: 2415-7260)[6].
Структура
правіцьНа 2021 год Інстытут механікі металапалімерных сістэм імя Уладзіміра Белага ўключаў:
- 5 аддзелаў — 1) кампазіцыйных матэрыялаў і рэцыклінгу палімераў, 2) фізікі і механікі кампазіцыйных сістэм, 3) фракцыйнага матэрыялазнаўства, 4) трэння, змазкі і ўстойлівасці матэрыялаў, 5) тэхналогіі палімерных кампазітаў;
- 4 цэнтры калектыўнага карыстання — 1) Беларускі рэспубліканскі цэнтр зондавай мікраскапіі, 2) Цэнтр трыбалагічных выпрабаванняў і сертыфікацыі кампазіцыйных матэрыялаў і змазачных рэчываў, 3) Цэнтр выпрабаванняў гукапаглынальных і гукаізаляцыйных матэрыялаў, 4) лабараторыя кліматычных выпрабаванняў палімерных і кампазіцыйных матэрыялаў[5].
Гісторыя
правіць5 чэрвеня 1969 года Савет Міністраў БССР зацвердзіў Пастанову № 201 аб стварэнні Інстытута механікі металапалімерных сістэм (ІММС) на аснове Аддзела механікі палімераў, які існаваў з 1963 года. У Інстытуце стварылі палімерныя матэрыялы, што павялічылі рэсурс і надзейнасць машын, зменшылі адмоўнае ўздзеянне вытворчасці на навакольнае асяроддзе. Таксама распрацавалі спосабы кіравання ўласцівасцямі палімераў пры дапамозе ўздзеяння электрычнага і магнітнага палёў, іанізуючага выпраменьвання і фізіка-хімічнага мадыфікавання; вырабілі арыгінальнае абсталяванне для атрымання такіх матэрыялаў. У Інстытуце працавалі акадэмікі Уладзімір Белы і А. І. Свірыдзёнак[7]. У 1970 годзе Уладзімір Белы атрымаў Ганаровы медаль Жакара за навуковыя вынікі ў галіне трыбалогіі ад Французскага таварыства інжынераў-механікаў. У 1972 годзе Дзяржаўную ўзнагароду БССР у галіне навукі і тэхнікі атрымалі 8 навукоўцаў ІММС — У. Белы, Э. Я. Канавалаў, В. Г. Карэцкі, Барыс Купчынаў, Валянцін Саўкін, Анатоль Свірыдзёнак, Сяргей Шчарбакоў і Віктар Старжынскі. У 1973 годзе ўзвялі 9-павярховы лабараторны корпус ІММС. У 1976 годзе У. Белы, А. Свірыдзёнак, Марк Петракавец і В. Саўкін выдалі па-руску манаграфію «Трэнне і знос матэрыялаў на аснове палімераў», якую перавыдалі ў 1982 годзе па-англійску ў Лондане. У 1978 годзе Дзяржаўную прэмію БССР у галіне тэхнікі атрымаў Павел Сысоеў[8].
У 1980 годзе ІММС пачаў выдаваць па-англійску і па-руску часопіс «Трэнне і знос». У 1986 годзе ў Інстытуце стварылі Савет па абароне кандыдацкіх дысертацыяў, у 1992 годзе — доктарскіх. У 1994 годзе ІММС атрымаў імя Уладзіміра Белага. З 1996 года сталі выдаваць па-руску часопіс «Матэрыялы. Тэхналогіі. Інструменты», які з 2015 года называецца «Палімерныя матэрыялы і тэхналогіі». На 1998 год у Інстытуце было 11 аддзелаў, аспірантура і дактарантура, савет па абароне кандыдацкіх і доктарскіх дысертацыяў. Асноўнымі кірункамі даследаванняў былі: кіраванне трываласнымі, адгезійнымі, супрацьфрыкцыйнымі і супраць каразійнымі ўласцівасцямі кампазітаў на аснове арганічных і неарганічных палімераў з мэтай стварэння матэрыялаў для дэталяў і вузлоў машын, абсталявання і прылад; спосабы разліку дэталяў з палімерных кампазітаў. На 1998 год у Інстытуце працавалі члены-карэспандэнты Б. І. Купчынаў і Ю. М. Плескачэўскі[7].
Кіраўнікі
правіць- Уладзімір Аляксеевіч Белы (1969—1979)
- Анатоль Свірыдзёнак (1979—1991)
- Юрый Плескачэўскі (1991—2002)
- Мікалай Канстанцінавіч Мышкін (2002—2017)
- Андрэй Якаўлевіч Грыгор’еў (з 2017 года)
Вядомыя супрацоўнікі
правіць- Марк Іосіфавіч Петракавец (1963—2006)
- Павел Васілевіч Сысоеў
Зноскі
- ↑ а б GRID Release 2017-05-22 — 2017-05-22 — 2017. — doi:10.6084/M9.FIGSHARE.5032286
- ↑ а б GRID Release 2017-07-12 — 2017-07-12 — 2017. — doi:10.6084/M9.FIGSHARE.5203408.V1
- ↑ "Навуковы савет"(руск.). Інстытут механікі металапалімерных сістэм імя Уладзіміра Белага. 2021. Архівавана з арыгінала 28 лютага 2020. Праверана 25 лістапада 2021.
- ↑ https://nasb.gov.by/bel/about/otdeleniya-nauk/ft_nauk.php — 2024.
- ↑ а б Арганізацыі Аддзялення фізіка-тэхнічных навук (Інстытут механікі металапалімерных сістэм) . Нацыянальная акадэмія навук Беларусі (21 жніўня 2018). Праверана 27 верасня 2018.
- ↑ Інстытут сёння (руск.)(недаступная спасылка). Інстытут механікі металапалімерных сістэм імя Уладзіміра Белага (3 кастрычніка 2021). Архівавана з першакрыніцы 29 жніўня 2021. Праверана 25 лістапада 2021.
- ↑ а б Юрый Плескачэўскі. Інстытут механікі металапалімерных сістэм // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7. — 604 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0130-3 (т. 7).
- ↑ Гісторыя (руск.)(недаступная спасылка). Інстытут механікі металапалімерных сістэм імя Уладзіміра Белага (3 кастрычніка 2018). Архівавана з першакрыніцы 2 кастрычніка 2018. Праверана 27 верасня 2018.
Спасылкі
правіць- Распрацоўкі (руск.)(недаступная спасылка). Інстытут механікі металапалімерных сістэм імя Уладзіміра Белага (3 кастрычніка 2021). Архівавана з першакрыніцы 29 жніўня 2021. Праверана 25 лістапада 2021.
- Выданні Архівавана 1 кастрычніка 2018. (руск.)