Юрый Яфімавіч Мамлін
Юрый Яфімавіч Мамлін (1 лютага 1947, Жлобін, Гомельская вобласць — 14 снежня 2020, Мінск) — беларускі архітэктар. Прафесар Міжнароднай акадэміі архітэктуры.
Юрый Яфімавіч Мамлін | |
---|---|
Дата нараджэння | 1 лютага 1947 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 14 снежня 2020 (73 гады) |
Месца смерці | |
Муж | Галіна Генрыхаўна Вагнер[d] |
Альма-матар |
|
Месца працы | |
Навуковае званне | |
Член у |
Біяграфія Правіць
Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут у 1975 годзе. З 1969 г. працаваў у Белдзіпрагандлі, з 1976 года — кіраўнік групы архітэктараў у БелНДІПгорадабудаўніцтва[1]. Дырэктар унітарнага прадпрыемства «Творчая майстэрня архітэктара Мамліна Ю. Я.»
Член Саюза архітэктараў СССР з 1979 года. Пражываў у Мінску[1].
Памёр 14 снежня 2020 года пасля цяжкай хваробы. Пахаваны 17 снежня[2].
Творчасць Правіць
Асноўныя працы (у аўтарскім калектыве): гандлёва-грамадскі блок па вул. Прытыцкага (1977), ТЭА новага экскурсійнага маршруту па гістарычных і прыродных помніках Мінска і яго наваколляў, інтэр’еры малой залы пасяджэнняў і прыёмнай Савета Міністраў БССР (1979) у Мінску, спартзала ў комплексе «Раўбічы» (1979), гасцініца, заводакіраўніцтва ВА «Палімір» у Наваполацку (1982), санаторый-прафілакторый у Пінску (1986)[1], пансіянат «Ангара» ў пасёлку Віцязева Краснадарскага края, санаторый «Аквамарын», адміністрацыйна-гандлёвы цэнтр па вул. Машынабудаўнікоў у Мінску, помнік воінам-казахстанцам, які загінулі пры вызваленні Мінска ў ВАВ і інш. аб’екты[2].
У ТАА «Аб’яднаныя творчыя майстэрні МААМ» пры яго актыўным аўтарскім удзеле распрацавана канцэпцыя рэканструкцыі цэнтра г. Капыля і маштабны праект Мінскага праспекта ў Індустрыяльным парку «Вялікі Камень» з плошчай «Дружба», а таксама шматфункцыянальны цэнтр «IMAX» на вуліцы Прытыцкага ў г. Мінску[2].
Сям’я Правіць
У шлюбе з Галінай Вагнер, дачкой беларускай актрысы Таццяны Аляксеевай і кампазітара Генрыха Вагнера. Дачка Кацярына скончыла ЕГУ па спецыяльнасці «Культурная спадчына і міжнародны турызм», 2 года вучылася ў Сарбоне, потым у Вышэйшай школе Луўра, Нацыянальнай школе гідаў-перакладчыкаў у Парыжы. Выйшла замуж. Працуе ў сферы турыстычнага бізнесу. Мае чатырох дзяцей: Алекса, Вадзіма, Сашу, Віктара. Сын Дзмітрый жыве ў Мінску, працуе на ААТ «Атлант»[3].
Зноскі
- ↑ а б в Мамлин Юрий Ефимович // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др.. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
- ↑ а б в Ушел из жизни Архитектор, Коллега, Друг …
- ↑ СЕМЬЯ С ИСТОРИЕЙ. Лидия Ржецкая, Леонид Рахленко, Генрих Вагнер — три народных артиста в одной семье Архівавана 7 студзеня 2021.
Літаратура Правіць
- Мамлин Юрий Ефимович // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др.. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)