Янаў Падляскі

(Пасля перасылкі з Янаў-Падляскі)

Янаў Падляскі (польск.: Janów Podlaski) — вёска ў Бяльскім павеце Люблінскага ваяводства Польшчы, на рацэ Крыўка. Сядзіба гміны Янаў Падляскі. Насельніцтва 2655 чал. (2008).

Вёска
Янаў Падляскі
польск.: Janów Podlaski
Герб
Герб
Janów Podlaski-kosc sw Trojcy.jpg
Касцёл Найсв. Тройцы
Краіна
Ваяводства
Павет
Гміна
Каардынаты
Насельніцтва
2 655 чалавек (2008)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+48 +48 83
Паштовы індэкс
21-505
Афіцыйны сайт
janowpodlaski.pl (польск.) 
Янаў Падляскі на карце Польшчы ±
Янаў Падляскі (Польшча)
Янаў Падляскі
Янаў Падляскі (Люблінскае ваяводства)
Янаў Падляскі

Знаходзіцца за 20 км на поўнач ад Бялай Падляскі, за 115 км на паўночны ўсход ад Любліна, каля беларуска-польскай граніцы.

ГісторыяПравіць

У першыню згадваецца ў XIV стагоддзі як вёска Порхаў[1], якую ў 1423 вялікі князь Вітаўт падараваў Луцкаму кафедральнаму касцёлу[2]. У 1428 годзе Вітаўт заснаваў у Порхаве касцёл. У 1465 годзе біскуп Ян Ласовіч заклаў тут мястэчка, якое атрымала Хэлмскае права і новую назву Янаў у гонар біскупа. Вялікі князь Аляксандр у 1497 годзе выдаў Янаву прывілей на 3 кірмашы.

З 1565/66 года ў Берасцейскім павеце Берасцейскага ваяводства. У XVI ст. Луцкія біскупы мелі ў Янаве сваю рэзідэнцыю, якая размяшчалася ў замку, умацаваным 4 бастыёнамі. Станам на 1575 год у Янаве было больш за 500 будынкаў[2]. У 1648 годзе ў мястэчку адкрылася каталіцкая духоўная семінарыя; існавала драўляная ўніяцкая царква.

У 1735 годзе адбылося асвячэнне мураванага Янаўскага касцёла Найсв. Тройцы. У 17881796 гг. у Янаве жыў і памёр Адам Нарушэвіч; тут яго пахавалі. У 1795 годзе ў выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай апынуўся ў Аўстрыі.

З XIX ст. у складзе Расійскай імперыі. 20 кастрычніка 1868 года выйшаў праект гарадскога герба «у зялёным полі залаты серп, па краях шчыта чатыры залатыя трыліснікі».[3]

З 1921 года ў міжваеннай Польскай Рэспубліцы, цэнтр Канстанцінаўскага павета.

На заводзе конегадоўлі ў Янаве Падляскім адбываецца традыцыйны аўкцыён пародзістых коней. 50-ты аўкцыён прайшоў у 2019 годзе, патранат над ім узяў на сябе Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда[4].

СлавутасціПравіць

  • Замак Луцкіх біскупаў
  • Касцёл Найсв. Тройцы (17171735).
  • Капліца-пахавальная А. Нарушэвіча
  • Стайні (XIX ст.)
  • Бензінавая станцыя (1928), адна з найстарэйшых у Польшчы.

Страчаная спадчынаПравіць

  • Уніяцкая царква

ГалерэяПравіць

Зноскі

ЛітаратураПравіць

СпасылкіПравіць