Яна Станіславаўна «Янка» Дзягілева (руск.: Яна Станиславовна Дягилева; 4 верасня 1966 — 9 мая 1991) — савецкая паэтэса, спявачка і адна з самых яркіх дзеячоў сібірскага андэграўнда. Грала сольна, выступала з іншымі, у тым ліку Ягорам Летавым, і ў гуртах «Гражданская Оборона» («Грамадзянская Абарона»), «Великие Октябри» («Вялікія Кастрычнікі»). На творчась Дзягілевай моцна паўплылі Летаў і Аляксандр Башлачоў. Тэмамі яе песень былі адчай і дэпрэсія, нігілізм і негатыўны настрой народа. Яе трагічная смерць у 1991 годзе стала сімвалам заняпадка сібірскага андэграўнда[1][2].

Янка Дзягілева
руск.: Янка Дягилева
Дата нараджэння 4 верасня 1966(1966-09-04)
Месца нараджэння
Дата смерці 9 мая 1991(1991-05-09) (24 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Краіна
Музычная дзейнасць
Прафесіі паэтка, спявачка, аўтар-выканаўца, пісьменніца, гітарыст, кампазітарка
Інструменты гітара, бас-гітара і вакал[d]
Жанры пост-панк, псіхадэлічны рок, фолк-рок, нойз-рок і underground music[d]
yanka.lenin.ru
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Янка (пры нараджэнні Яна) Дзягілева нарадзілася 4 верасня 1966 года у Новасібірску ў сям’і інжынераў — Станіслава Дзягілева і Галіны Дзягілевай. Мела продкаў рускага, украінскага і чэшскага паходжання. На працягу аднаго года хадзіла ў музычную школу і вучылася граць на піяніна. Пасля зацікавілась гітарай. Яшчэ ў школе Янка пачала пісаць вершы, але пазней яны былі страчаны[3]. У 1984 годзе паступіла ў Новасібірскі інстытут інжынераў воднага транспарту, але на другім курсе пакінула яго[1]. У гэты перыяд яна была членам ансамбля палітычнай песні «Аміга». Першы з захаваных вершаў Янкі быў напісаны ў 1985 годзе. У снежні 1985 года яна ездзіла ў Ленінград, дзе, магчыма, сустрэлася з Аляксандрам Башлачовым. У кастрычніку 1986 года маці Янкі памерла ад раку.

У красавіку 1987 Янка сустрэла Ягора Летава і далучыўся да яго гурта Гражданская оборона (Гр. Об.). З 1988 па 1990 год Янка гастралявала і выступала з гуртам. Запісала свой першы альбом «Не паложана» (руск.: Не положено) у студзені 1988 года. Яе першы выступ перад вялікай аўдыторыяй адбыўся 24 чэрвеня 1988 года на фестывалі панка ў Цюмені, і быў запісаны як альбом «Дэкласаваным элементам» (руск.: Деклассированным элементам). Першы канцэрт Янкі адбыўся ў 1989 годзе, канцэрт быў арганізаваны Сяргеем Фірсавым, які стаў першым прадзюсарам Янкі[4]. Альбом Прададзена! (руск.: Продано!) быў запісаны ў кватэры Фірсава. Апошнія вядомыя публічныя выступы Янкі адбыліся ў лістападзе 1990 года ў Іркуцку, Ангарску і Ленінградзе. Свае апошнія песні («Выше ноги от земли», «На дороге пятак», «Про чёртиков» і «Придёт Вода» Янка запісвала ў інтэрнаце Новасібірскага электратэхнічнага інстытута.

9 мая 1991 г. лічыцца афіцыйнай датай смерці Янкі. Вечарам гэтага дня яна пакінула вёску бацькоў і не вярнулася. Яе цела было знойдзена рыбаком на рацэ Іня 17 мая. Мяркуецца, што яна патанула каля чыгуначнага вакзала Навараднікава (каля 40 км уверх па плыні ад месца выяўлення цела). 19 траўня адбылася пахаванне на Новасібірскіх могілках, на якім прсутнічала больш за тысячу чалавек.

Дакладны час, месца і абставіны смерці Янкі пакуль невядомыя. Па адным версіям, яна пакінула жыццё самагубствам, па іншым — яна была забіта. Суд прызнаў яе смерць вынікам няшчасныга выпадка. Прыхільнікі тэорыі аб самагубстве выказвалі розныя здагадкі аб магчымых матывах. Вядома, што зімой-вясной 1991 года Янка пакутавала ад дэпрэсіі. Незадоўга да смерці Яны, 23 красавіка, з-за халатнасці лекараў загінуў яе зводны брат Сяргей Шуракоў.

Чуткі пра забойства Янкі пацвярджалісялася тым, што яе чэрап быў разбіты, а ў лёгкіх не было вады (што сведчыць пра тое, што яна памерла, перш чым трапіць ў раку). Аднак дакументальна гэтыя звесткі не пацверджаны; прыхільнікі дадзенай версіі тлумачаць гэта нежаданнем міліцыі брацца за расследаванне забойства[5].

Па непацверджаных звестках, 10 мая 1991 г. некалькі сяброў Янкі атрымалі ад яе паштоўкі. Тэкст быў прыкладна такім: «Няхай у цябе ўсё будзе добра. Я вельмі люблю цябе. Няхай Бог абараняе вас ад няшчасця».

Янка і яе творчасць пасля яе смерці набылі больш папулярнасці.

Дыскаграфія правіць

  • 1988 — Не положеное паложана);
  • 1988 — Деклассированным элементам (Дэкласаваным элементам);
  • 1989 — Продано!рададзена!);
  • 1989 — Ангедония (Ангеданія);
  • 1989 — Домой! (Дадому!);
  • 1991 — Стыд и срам (Сорам і ганьба);
  • 1992 — Я оставляю ещё полкоролевства (Я пакідаю яшчэ паўкаралеўства);
  • 1992 — Столетний дождь (Стогадовы дождж).

Зноскі