Ян Хéндрык Óарт (нідэрл.: Jan Hendrik Oort; 28 красавіка 1900, Франекер — 5 лістапада 1992, Лейдэн) — нідэрландскі астраном, член Нідэрландскай АН.

Ян Хендрык Оарт
нідэрл.: Jan Hendrik Oort

Дата нараджэння 28 красавіка 1900(1900-04-28)[1][2][…] ці 1900[3]
Месца нараджэння
Дата смерці 5 лістапада 1992(1992-11-05)[1][2][…] ці 1992[3]
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці астраном, фізік, прафесар, выкладчык універсітэта
Навуковая сфера астраномія
Месца працы
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Pieter Johannes van Rhijn[d][7][8]
Член у
Прэміі
Узнагароды Прэмія Жуля Жансена
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Скончыў Гронінгенскі ўніверсітэт, дзе навучаўся ў Я. К. Каптэйна, у 19211922 гг. працаваў у тым жа ўніверсітэце, у 19221924 гады — у Ельскай абсерваторыі (ЗША). На працягу 19241970 гадоў працаваў у Лейдэнскай абсерваторыі, з 1945 года — яе дырэктар; у 19261970 гады выкладаў у Лейдэнскім універсітэце, з 1945 года — прафесар.

Навуковая дзейнасць правіць

Асноўныя навуковыя працы прысвечаны даследаванню будовы і дынамікі Галактыкі і пытанням касмагоніі. У 1927 годзе на аснове статыстычнага вывучэння прамянёвых хуткасцей і ўласных рухаў зорак больш строгім чынам абгрунтаваў гіпотэзу Бертыля Ліндблада пра вярчэнне Галактыкі вакол яе цэнтра. Паказаў, што Галактыка верціцца не як цвёрдае цела — унутраныя яе часткі верціцца хутчэй, хуткасць памяншаецца з адлегласцю ад цэнтра; вызначыў велічыню эфекту дыферэнцыяльнага вярчэння (пастаянная Оарта), хуткасць галактычнага вярчэння (220 км/с у наваколлі Сонца) і перыяд вярчэння (220 млн гадоў у наваколлі Сонца). Працы Оарта паклалі пачатак вывучэнню дынамікі Галактыкі.

Дэталёва разгледзеў ролю дыфузнага рэчыва ў кінематычнай і дынамічнай карціне Галактыкі. У 1932 годзе ўпершыню ацаніў шчыльнасць дыфузнага міжзоркавага рэчыва з дапамогай z-кампаненты хуткасцей зорак (перпендыкулярнай плоскасці Галактыкі) і знайшоў яе мяжу — 3×1024 г/см³. У 1938 годзе паказаў, што большая частка паглынальнага рэчыва ў Галактыцы сканцэнтравана ў слоі таўшчынёй па 200 пк абапал галактычнай плоскасці; паказаў таксама, што зорная шчыльнасць узрастае ў кірунку да галактычнага цэнтра і што Сонца размешчана ў вобласці з паніжанай зорнай шчыльнасцю.

Са з’яўленнем радыёастраноміі працягваў вывучэнне Галактыкі радыёастранамічнымі метадамі — удзельнічаў ва ўсталяванні буйнамаштабнай структуры, у даследаваннях воблакаў міжзоркавага газу.

Оарт — аўтар тэорыі працяглага каметнага воблака, якое з’яўляецца крыніцай назіраных камет. Гэта воблака распасціраецца да адлегласці 150 000 а.а. ад Сонца, і каметы большую частку часу знаходзяцца ўдалечыні ад Сонца і таму нябачныя. Пад уплывам узбуральнага дзеяння найбліжэйшых зорак хуткасці асобных камет могуць змяняцца настолькі, што апошнія трапляюць у наваколлі Сонца і становяцца бачнымі; тут яны ў выніку планетных узбурэнняў змяняюць свае арбіты і могуць станавіцца перыядычнымі.

Сумесна з Л. Спітцэрам прапанаваў механізм утварэння пратазорак у міжзоркавых воблаках (сціск газу пад дзеяннем ціску выпраменьвання гарачых зорак, якія ўтварыліся раней). Разам з Х. ван дэ Хулстам распрацаваў тэорыю ўтварэння міжзоркавых пылавых часціц шляхам акрэцыі міжзоркавага газу. Выявіў, што выпраменьванне Крабападобнай туманнасці палярызавана і мае сінхратронную прыроду.

Оарт шмат у чым садзейнічаў развіццю радыёастраноміі на еўрапейскім кантыненце: спрыяў стварэнню радыётэлескопа ў Вестэрборку (Westerbork Synthesis Radio Telescope), а таксама Паўднёвай еўрапейскай абсерваторыі. У 19581961 гады — прэзідэнт Міжнароднага астранамічнага саюза.

Узнагароды правіць

Названы ў гонар яго

Выстаўкі ў Інтэрнэце правіць

У культуры правіць

У фантастычнай гумарыстычнай аповесці-казцы братоў Стругацких «Панядзелак пачынаецца ў суботу»:

Сп. Праніклівы быў праслаўлены фразай: «Оарт першы зірнуў на зорнае неба і заўважыў, што Галактыка верціцца».

Зноскі

  1. а б Jan Hendrik Oort // Biografisch Portaal — 2009. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Jan Hendrik Oort // KNAW Past Members Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. а б Czech National Authority Database Праверана 7 лютага 2023.
  4. Оорт Ян Хендрик // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  5. Czech National Authority Database Праверана 8 лютага 2023.
  6. а б в г д Leidse Hoogleraren Праверана 19 чэрвеня 2019.
  7. Матэматычная генеалогія — 1997. Праверана 8 жніўня 2018.
  8. Матэматычная генеалогія — 1997.
  9. http://www.pas.va/content/accademia/en/academicians/deceased/oort.html
  10. NNDB — 2002.

Літаратура правіць

  • Колчинский И. Г., Корсунь А. А., Родригес М. Г. «Астрономы. Биографический справочник» // Наукова думка, Киев, 1976 г.

Спасылкі правіць