Яраслаў Міхайлавіч Яроцкі

беларускі футбаліст

Яраслаў Яроцкі (нар. 28 сакавіка 1996, Гродна) — беларускі футбаліст, паўабаронца клуба «Слуцк».

Футбол
Яраслаў Яроцкі
Поўнае імя Яраслаў Міхайлавіч Яроцкі
Нарадзіўся 28 сакавіка 1996(1996-03-28)[1][2][3] (26 гадоў)
Грамадзянства Flag of Belarus.svg Беларусь
Рост 173 см
Вага 68 кг
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Слуцк
Нумар 23
Клубная кар’ера[* 1]
2012—2018 Беларусь Дынама (Мінск) 43 (3)
2016—2017   Беларусь Нёман (Гродна) 19 (2)
2018   Беларусь Смалявічы 8 (0)
2019—2021 Беларусь Мінск 69 (4)
2022 Беларусь Віцебск 6 (1)
2022— Беларусь Слуцк
Нацыянальная зборная[* 2]
2011—2012 Беларусь Беларусь (да 17) 6 (0)
2013—2014 Беларусь Беларусь (да 19) 6 (2)
2014—2017 Беларусь Беларусь (да 21) 27 (3)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 17 ліпеня 2022.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 17 лістапада 2017

Клубная кар’ераПравіць

Выхаванец гродзенскай СДЮШАР-6, у юнацкім узросце апынуўся ў складзе мінскага «Дынама». У сезоне 2012 выступаў за дубль дынамаўцаў, згуляў у 26 матчах. У сезоне 2013 стаў з’яўляцца ў асноўнай камандзе. Дэбют у Вышэйшай лізе адбыўся 15 верасня 2013 года ў матчы з «Гомелем» (3:1), калі Яраслаў выйшаў на замену ў канцы матча. У другім сваім матчы за аснову, 26 кастрычніка таго ж года зноў супраць «Гомеля», таксама выйшаў у канцы матча і адзначыўся голам, усталяваўшы тым самым канчатковы лік 4:1.

У сезоне 2014 пераважна гуляў за дубль. Чатыры разы з’яўляўся на полі ў асноўнай камандзе дынамаўцаў у Вышэйшай лізе, акрамя таго, двойчы выхадзіў на замену ў матчах групавога этапу Лігі Еўропы.

У сезоне 2015 ужо часцей стаў з’яўляцца ў асноўнай камандзе, некалькі разоў выхадзіў на поле ў стартавым складзе. У ліпені 2016 года быў аддадзены ў арэнду ў гродзенскі «Нёман»[4], дзе стаў часцей з’яўляцца ў аснове. Па заканчэнні сезона 2016 вярнуўся ў «Дынама»[5], але ў студзені 2017 года зноў далучыўся да «Нёмана»[6]. У ліпені 2017 года быў адазваны з арэнды ў асноўную каманду дынамаўцаў[7]. У другой палове сезона 2017 у складзе «Дынама» пераважна выхадзіў на замену.

У пачатку 2018 года рыхтаваўся да новага сезона з дынамаўцамі, адправіўся з камандай на першы турэцкі збор, але на другі не трапіў і неўзабаве быў аддадзены ў арэнду клубу «Смалявічы»[8]. Пачынаў сезон 2018 у стартавым складзе, аднак з чэрвеня перастаў з’яўляцца на полі з-за траўмы. Па заканчэнні сезона пакінуў «Смалявічы».

Са студзеня 2019 года трэніраваўся з «Мінскам» і ў лютым падпісаў з ім кантракт[9]. Гуляў пераважна ў стартавым складзе каманды, часам выхадзіў на замену. У студзені 2022 года стаў іграком «Віцебска»[10], аднак не здолеў замацавацца ў аснове. У ліпені 2022 года па пагадненні бакоў пакінуў віцебскі клуб[11] і неўзабаве перайшоў у «Слуцк»[12].

Міжнародная кар’ераПравіць

Выступаў за юнацкія зборныя да 17 і 19 гадоў. 14 лістапада 2014 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі ў таварыскім матчы супраць зборнай Літвы. У студзені 2015 года ў складзе моладзевай зборнай выступаў на Кубку Садружнасці ў Санкт-Пецярбургу, дзе двумя галамі дапамог беларускай зборнай здабыць бронзавыя медалі.

ДасягненніПравіць

Статыстыка выступленняўПравіць

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2012 дубль Дынама   26 0
2013 Д1 Дынама   3 1
2014 Д1 Дынама   4 0
2015 Д1 Дынама   14 1
2016 (1) Д1 Дынама   12 1
2016 (2) Д1 Нёман   11 1
2017 (1) Д1 Нёман   8 1
2017 (2) Д1 Дынама   10 0
2018 Д1 Смалявічы   8 0
2019 Д1 Мінск   23 1
2020 Д1 Мінск   23 2
2021 Д1 Мінск   23 1
2022 (1) Д1 Віцебск   6 1

Зноскі

СпасылкіПравіць