Ястраб-перапёлачнік
Ястраб-перапёлачнік (Accipiter nisus), або ястраб малы — від драпежных птушак з сямейства каршаковых (Accipitridae). Самкі ястраба-перапёлачніка амаль удвая буйнейшыя за самцоў. Гэты від жыве пераважна ў лясных мясцовасцях і распаўсюджаны амаль па ўсёй Еўразіі. Іх здабычай з'яўляюцца птушкі малой і сярэдняй велічыні. З прычыны прымянення пестыцыдаў, у сярэдзіне XX стагоддзя колькасць ястрабаў-перапёлачнікаў дасягнула гістарычнага мінімуму, аднак з тых часоў яго папуляцыі зноў выраслі.
Ястраб-перапёлачнік | |||||||||||||||||||||||||||||||||
![]() | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Accipiter nisus Linnaeus, 1758 | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Падвіды | |||||||||||||||||||||||||||||||||
| |||||||||||||||||||||||||||||||||
Арэал | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Зоны пастаяннага пражывання Месцы зімоўкі Месцы летняга пражывання і размнажэння | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Ахоўны статус | |||||||||||||||||||||||||||||||||
|
АпісаннеПравіць
Ястраб-перапёлачнік — маленькая драпежная птушка з кароткімі і шырокімі крыламі, а таксама з доўгім хвастом, што дапамагае яму манеўраваць сярод дрэў. Самкі могуць быць даўжэйшыя за самцоў на 25 %.
Дарослы самец дасягае 29-34 см у даўжыню і 59-64 см у размаху крылаў. Абодва партнёры цёмна-шэрага колеру, але некаторыя набываюць блакітнаватае адценне. Ніжняя частка мае бледна-шэрыя палоскі і чырванаватае адценне, гледзячы на адлегласці птушка мае руды колер. Радужкавая абалонка ястраба-перапёлачніка аранжава-жоўтая або чырванавата-аранжавая. Самка да 35-41 см і ў размаху 67-80 см, вага 186—345 грамаў. Яна мае цёмна-карычневы або шаравата-карычневы верхні бок і чырвона-карычневы ніжні бок, а таксама светла-жоўтыя вочы.
ЛітаратураПравіць
- Перапёлачнік. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17).
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Ястраб-перапёлачнік