Яфім Ільіч Садоўскі
Яфім Ільіч Садоўскі (4 студзеня 1908, Мінск — 13 верасня 1993) — беларускі пісьменнік, журналіст. Псеўданім Юлин, И.[1]
Яфім Ільіч Садоўскі | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 4 студзеня 1908 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 13 верасня 1993 (85 гадоў) |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменнік, журналіст |
Мова твораў | руская |
Грамадская дзейнасць | |
Член у |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся 4 студзеня 1908 года ў Мінску[2].
Скончыў у 1927 годзе агульнаадукацыйныя курсы. Працаваў у рэдакцыях газет у Мінску. Член Саюза пісьменнікаў Беларусі з 1939 года[3].
Памёр 13 верасня 1993 года. Пахаваны ў Мінску на Усходніх могілках[3].
Творчасць
правіцьДрукаваўся з 1923 года[2]. Пісаў пераважна на рускай мове. Аўтар зборнікаў вершаў «Паўстанак» (1927, з Р. Ладным), «Каралі» (1991), апавяданняў «Скрыпка і ордэн» (1935), «Я бачу» (1939), «Ясныя далі» (1951), «Жыцці і лёсы» (1962), нарысаў, брашур. Склаў зборнікі «Маякоўскі ў Беларусі» (1957), «Жыццё, аддадзенае барацьбе» (пра В. Харужую, 2-е выд. 1983), «Успаміны пра Змітрака Бядулю» (1988, з К. Цвіркам). Аўтар сцэнарыяў дакументальных фільмаў «Наваселле» (1945) і «Па малых рэках» (1947)[2].
Творы
правіць- Отвергнутая любовь: Рассказы. Мн., 1991.
Крыніцы
правіць- ↑ Слоўнiк беларускiх псеўданiмаў i крыптанiмаў (XVI―XX стст.) / Янка Саламевіч. — Мінск: Мастацкая літаратура, 1983. — 205 с. — 4 000 экз. экз.
- ↑ а б в Садоўскі Яфім Ільіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
- ↑ а б Раманаў — Станкевіч – Белліт (14 ліпеня 2023). Праверана 14 чэрвеня 2024.
Літаратура
правіць- Садоўскі Яфім Ільіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).