Яўген Васілевіч Сняткоў
вучоны
Яўген Васілевіч Сняткоў[1] (руск.: Евгений Васильевич Снятков; 1891, Тула — 1940) — вучоны, фізік, кандыдат фізіка-матэматычных навук (1936), прафесар (1933).
Яўген Васілевіч Сняткоў | |
---|---|
руск.: Евгений Васильевич Снятков | |
Дата нараджэння | 1891 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1940 |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | навуковец, выкладчык універсітэта |
Навуковая сфера | фізіка |
Месца працы | |
Навуковая ступень | кандыдат фізіка-матэматычных навук (1936) |
Навуковае званне |
|
Альма-матар |
|
Біяграфія
правіцьНарадзіўся ў горадзе Тула. У 1912 годзе скончыў Маскоўскі ўніверсітэт. У 1912—1919 гадах працаваў у Мінскай гімназіі, дзе выкладаў фізіку і матэматыку. У 1920—1921 гадах працаваў у Мінскім політэхнічным інстытуце. З 1921 года ў Беларускім дзяржаўным універсітэце, з 1935 года — загадчык кафедры электрамагнітных ваганняў фізіка-матэматычнага факультэта.
Навуковая дзейнасць
правіцьАўтар навуковых па вывучэнні працэсаў награвання дысперсных і калоідных асяроддзяў у электрычных палях звышвысокіх частот. Аўтар першага вучэбнага дапаможніка па радыётэхніцы на беларускай мове.
Зноскі
Літаратура
правіць- Гусак А. А. Сняткоў Яўген Васілевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 72. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
Спасылкі
правіць- Сняткоў Яўген Васільевіч на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»
- Сняткоў Еўген Васілевіч, кандыдат фізіка-матэматычных навук, фізіка на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»