Яўген Дзмітрыевіч Зямко

беларускі футбаліст

Яўген Зямко (нар. 16 лютага 1996, Віцебск) — беларускі футбаліст, паўабаронца жодзінскага «Тарпеда-БелАЗ».

Футбол
Яўген Зямко
Поўнае імя Яўген Дзмітрыевіч Зямко
Нарадзіўся 16 лютага 1996(1996-02-16)[1] (28 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 187 см[1]
Вага 77 кг[1]
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Тарпеда-БелАЗ
Нумар 16
Маладзёжныя клубы
Беларусь Віцебск
Клубная кар’ера[* 1]
2013—2014 Беларусь Дняпро (Магілёў) 0 (0)
2015—2016 Беларусь Віцебск 0 (0)
2016   Беларусь Орша 12 (2)
2016   Беларусь Граніт (Мікашэвічы) 9 (0)
2017—2018 Беларусь Нафтан (Наваполацк) 12 (0)
2018—2020 Беларусь Орша 37 (3)
2020—2022 Расія Мурам 47 (0)
2022 Беларусь Славія (Мазыр) 10 (0)
2023 Казахстан Аксу 10 (0)
2024— Беларусь Тарпеда-БелАЗ (Жодзіна)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 2 лютага 2024.

Клубная кар’ера правіць

Выхаванец «Віцебска», пасля вылету клуба ў Першую лігу перабраўся ў магілёўскі «Дняпро», дзе пачаў выступаць за дубль. У 2015 годзе, калі «Віцебск» перамог у стыкавых матчах «Дняпро» і заняў яго месца ў Вышэйшай лізе, вярнуўся ў родны клуб, дзе таксама гуляў за дубль.

Сезон 2016 пачынаў у арэндзе ў «Оршы», а ў ліпені быў арандаваны мікашэвіцкім «Гранітам»[2]. Дэбютаваў у Вышэйшай лізе 29 ліпеня 2016 года ў матчы з гродзенскім «Нёманам» (0:1), выйшаўшы на замену ў другім тайме.

У лютым 2017 года перайшоў у наваполацкі «Нафтан»[3], аднак гуляў толькі за дубль. Застаўся ў камандзе на сезон 2018, калі «Нафтан» выбыў у Першую лігу. У жніўні 2018 года перайшоў у «Оршу», дзе на працягу двух гадоў рэгулярна гуляў у стартавым складзе.

У жніўні 2020 года перайшоў у «Мурам» з трэцяга расійскага дывізіёна[4]. Выступаў у гэтай камандзе на працягу двух сезонаў. У ліпені 2022 года стаў іграком мазырскай «Славіі»[5], дзе хутка стаў гуляць у стартавым складзе. Пакінуў клуб па заканчэнні кантракта ў лістападзе 2022 года.

У сакавіку 2023 года далучыўся да казахстанскага «Аксу»[6]. Па заканчэнні сезона ў лістападзе 2023 года пакінуў клуб[7]. У студзені 2024 года стаў трэніравацца з жодзінскім «Тарпеда-БелАЗ» і ў лютым афіцыйна папоўніў склад каманды[8].

Дасягненні правіць

Статыстыка выступленняў правіць

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2013 дубль Дняпро   7 1
2014 дубль Дняпро   23 2
2015 дубль Віцебск   25 5
2016 (1) Д2 Орша   12 2
2016 (2) Д1 Граніт   9 0
2018 (1) Д2 Нафтан   12 0
2018 (2) Д2 Орша   12 2
2019 Д2 Орша   21 1
2020 (1) Д2 Орша   4 0
2020/21 Д3 Мурам   24 0
2021/22 Д3 Мурам   23 0
2022 (2) Д1 Славія   10 0
2023 Д1 Аксу   10 0

Крыніцы правіць

  1. а б в г https://fcslavia.by/ru/player/zemko
  2. Футбол. Вадим Курлович и еще четверо игроков ближайшие полгода проведут в "Граните" (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (27 ліпеня 2016). Архівавана з першакрыніцы 21 верасня 2020. Праверана 11 лютага 2023.
  3. Мараховский, Штыгель, Лисица и еще четыре игрока стали игроками "Нафтана" (руск.). football.by (27 лютага 2017). Праверана 11 лютага 2023.
  4. Евгений Земко из "Орши" уехал играть за российский "Муром" в ПФЛ (руск.). football.by (5 жніўня 2020). Праверана 11 лютага 2023.
  5. Футбол. Евгений Земко подписал контракт со "Славией" (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (21 ліпеня 2022). Архівавана з першакрыніцы 11 лютага 2023. Праверана 11 лютага 2023.
  6. В премьер-лиге Казахстана появился 18-й игрок из Беларуси (руск.). football.by (29 сакавіка 2023). Праверана 14 красавіка 2023.
  7. Соловей и Земко покинули "Аксу" (руск.). football.by (13 лістапада 2023). Праверана 17 лістапада 2023.
  8. Земко заключил контракт с "Торпедо-БелАЗом" (руск.). football.by (2 лютага 2024). Праверана 2 лютага 2024.