Якун Ісмаілавіч Хайрулін

(Пасля перасылкі з Я. Хайрулін)

Якун Ісмаілавіч Хайрулін (нар. 21 мая 1931, Самарканд, Узбекістан) — беларускі мастак.

Якун Ісмаілавіч Хайрулін
Дата нараджэння 21 мая 1931(1931-05-21) (92 гады)
Месца нараджэння
Род дзейнасці мастак
Месца працы
Жанр плакат, акварэль і афармленчае мастацтва[d]
Вучоба
Член у

Біяграфія правіць

Скончыў у 1960 годзе Ташкенцкае мастацкае вучылішча. У 1958—1964 гадах працаваў у Ташкенцкім драматычным тэатры, з 1960 года галоўны мастак. З 1966 года ў Мінску, у 1969—1991 гадах у выдавецтве «Беларусь».

Член Беларускага саюза мастакоў з 1988 года.

Творчасць правіць

Працуе ў галіне плаката, жывапісу, акварэлі, афармленчага мастацтва. Сярод найлепшых плакатаў: «8-е сакавіка» (1966), «Са святам Перамогі» (1970), «Квітней, краіна родная» (1972), «Пакуль не позна» (1980), «Снід», «Што пакінем нашчадкам», «Чэ Гевара» (усе 1988; за апошні дыплом Міжнароднага конкурсу плаката ў Гаване), «Сумленне» (1990), «Я другой такой краіны не ведаю…» (1991), «Уваходзячы ў XXI стагоддзе» (1992), «50 гадоў вызвалення Беларусі» (1994), «Мой амулет» (2000), «Увага. Снід» (2001). Творы вызначаюцца актуальнасцю праблем, лаканізмам выяўленчых сродкаў, выкарыстаннем сімвалаў і метафар. Аўтар жывапісных работ «Венецыя. Лагуна», «Гандальер» (абедзве 1996), «Венгрыя. Лотас» (2002).

Літаратура правіць

Спасылкі правіць