(1565) Леметр

астэроід

(1565) Леметр (лац.: Lemaitre) — астэроід, які адносіцца да групы марс-кросераў (астэроідаў, якія перасякаюць арбіту Марса). Адкрыты 25 лістапада 1948 года бельгійскім астраномам Сільвенам Арэнам. Астэроід названы ў гонар Жоржа Леметра — бельгійскага святара, астранома, аднаго з аўтараў тэорыі расшырэння Сусвету[2] У жніўні і верасні 2007 года былі праведзены два даследаванні змены крывы бляску Леметра з мэтай вызначэння перыяду вярчэння астэроіда. Аднак, дакладныя вынікі апынулася атрымаць досыць складана, у сувязі з невялікай амплітудай змены крывой бляску. Па выніках даследаванняў былі атрыманы неадназначныя даныя. Паводле першых, перыяд вярчэння Леметра склаў 11,403 ± 0,003 гадзін, паводле другіх — у два разы больш, 22,805 ± 0,007 гадзіны.[3] Астэроід у перыгеліі пранікае ўнутр арбіты Марса, у афеліі рухаецца ў Галоўным астэроідным поясе. Леметр абарачаецца вакол Сонца за 3,70 юліянскіх гадоў.

(1565) ЛеметрM:
Адкрыццё
Першаадкрывальнік Сільвен Арэн
Месца выяўлення Укел
Дата выяўлення 25 лістапада 1948
Эпанім Жорж Леметр
Альтэрнатыўныя абазначэнні 1948 WA
Катэгорыя Марс-кросеры
Арбітальныя характарыстыкі
Эпоха 27 жніўня 2011 года
JD 2455800.5
Эксцэнтрысітэт (e) 0,3485109
Вялікая паўвось (a) 357,87 млн км
(2,3922162 а.а.)
Перыгелій (q) 233,149 млн км
(1,5585028 а.а.)
Афелій (Q) 482,592 млн км
(3,2259296 а.а.)
Перыяд абарачэння (P) 1 351,447 сут (3,7 г)
Сярэдняя арбітальная скорасць 18,657 км/с
Схіленне (i) 21,46601°
Даўгата ўзыходнага вузла (Ω) 261,36904°
Аргумент перыгелія (ω) 115,96140°
Сярэдняя анамалія (M) 64,12699°
Фізічныя характарыстыкі
Дыяметр 9-21 км
Перыяд вярчэння 11,403 гад
Абсалютная зорная велічыня 12,3m
Альбеда 0,239 ± 0,096[1]

Гл. таксама правіць

Зноскі

  1. JPL Small-Body Database Праверана 30 кастрычніка 2023.
  2. Lutz D. Schmadel, International Astronomical Union. Dictionary of Minor Planet Names. — 5-th Edition. — Berlin Heidelberg New-York: Springer-Verlag, 2003. — P. 124. — ISBN 3-540-00238-3. (англ.)
  3. B. D. Warner, G. A. Vander Haagen (2008). "Lightcurve Analysis of 1565 Lemaitre". The Minor Planet Bulletin. 35: 52.

Спасылкі правіць