(887) Алінда

астэроід

(887) Алінда (лац.: Alinda) — калязямны астэроід з групы Амура (III). Адкрыты 3 студзеня 1918 года нямецкім астраномам Максам Вольфам у абсерваторыі Гайдэльберг-Кёнігштуль, Германія. Паводле міфалогіі аўстралійскіх першабытнікаў, Алінда — гэта чалавек у Месяцу. Ён утапіў сваіх двух сыноў, калі тыя вярнуліся з рыбалкі і зманілі, што нічога не злавілі. Пасля гэтага Алінду спалілі дзве яго жонкі. Паводле альтэрнатыўнай версіі імя астэроіда, Алінда — назва старажытнага горада ў Карыі.[2]

(887) АліндаM:
Адкрыццё
Першаадкрывальнік Макс Вольф
Месца выяўлення Абсерваторыя Гайдэльберг-Кёнігштуль[d][1]
Дата выяўлення 3 студзеня 1918
Эпанім Alinda[d]
Альтэрнатыўныя абазначэнні 1918 DB
Катэгорыя АЗЗ (Амуры)
Арбітальныя характарыстыкі
Эпоха 30 лістапада 2008
Эксцэнтрысітэт (e) 0,567
Вялікая паўвось (a) 370,853 млн км
(2,479 а.а.)
Перыгелій (q) 160,579 млн км
(1,073 а.а.)
Афелій (Q) 581,127 млн км
(3,885 а.а.)
Перыяд абарачэння (P) 1 425,651 сут (3,903 г)
Сярэдняя арбітальная скорасць 17,283 км/с
Схіленне (i) 9,353°
Даўгата ўзыходнага вузла (Ω) 110,567°
Аргумент перыгелія (ω) 350,326°
Сярэдняя анамалія (M) 313,536°
Фізічныя характарыстыкі
Дыяметр 4,2 км
Маса ? кг
Шчыльнасць ? г/см³
Паскарэнне свабоднага падзення на паверхні ? м/с²
2-я касмічная скорасць ? м/с
Перыяд вярчэння 73,97 гадз
Спектральны клас S
Абсалютная зорная велічыня 13,76m
Альбеда 0,31

Характарыстыкі правіць

 
Арбіта астэроіда Алінда, і яго становішча ў Сонечнай сістэме на 01.01.2009 г. Малюнак NASA JPL Small Body Orbit Viewer applet

Алінда з’яўляецца родапачынальнікам аднайменнага сямейства астэроідаў, якія рухаюцца ў арбітальным рэзанансе з Юпітэрам прыблізна 1 да 3. Акрамя таго, сам астэроід рухаецца таксама ў арбітальным рэзанансе з Зямлёй прыблізна 1:4[3] На прыкладзе Алінды і іншага астэроіда, (1915) Кетцалькаатль, пацвердзілася існаванне групы астэроідаў, звязаных з люкамі Кірквуда (гэта значыць размешчаных у рэзанансным руху з Юпітэрам)[4] На заснаванні даследавання астэроідаў Алінда і (2062) Атон, афелій якога знаходзіцца зблізку перыгелія Алінды (і зблізку арбіты Зямлі), навукоўцы выказалі здагадку, што арбіты падобных ім аб’ектаў маглі сфарміравацца ў выніку сутыкнення каля 1400 гадоў назад, з магчымым удзелам іншых калязямных дробных аб’ектаў, уключаючы метэарны паток Квадранціды[5]. Астэроід у перыгеліі збліжаецца з арбітай Зямлі, у афеліі праходзіць праз Галоўны пояс астэроідаў, абгортваючыся вакол Сонца за 3,90 года.

Гл. таксама правіць

Зноскі

  1. JPL Small-Body Database Праверана 23 кастрычніка 2023.
  2. Schmadel, Lutz D. (2003). Dictionary of minor planet names. Springer. (англ.)
  3. Gerard FaureDescription of the system of asteroids as of May 20, 2004(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 5 лістапада 2004. Праверана 1 снежня 2015. (англ.)
  4. Simonenko, A. N. (1979). "On the character of evolution of orbits in the vicinity of the 1 : 3 Kirkwood gap". Icarus. 40: 335–340. {{cite journal}}: Невядомы параметр |coauthors= ігнараваны (прапануецца |author=) (даведка)(недаступная спасылка) (англ.)
  5. A. Rosaev Aten-Alinda orbital evolution: the example of possible interacting orbits. Архівавана з першакрыніцы 10 снежня 2012. Праверана 1 снежня 2015. FGUP NPC «Nedra» (англ.)

Спасылкі правіць