14-я Цемналеская партызанская брыгада
14-я Цемналеская партызанская брыгада — партызанская брыгада, створаная ў красавіку 1943 года ў Клічаўскім раёне, у складзе 128-га (арганізаваны ў снежні 1941 года) і 129-га атрадаў. У маі была перадыслацыравана ў паўднёвыя раёны Магілёўскай вобласці. Дзейнічала на тэрыторыі Дрыбінскага, Чавускага, Мсціслаўскага, Чэрыкаўскага і Кармянскага раёнаў. 1 кастрычніка 1943 года брыгада (1065 партызан, 5 атрадаў) злучылася з Чырвонай Арміяй.
14-я Цемналеская партызанская брыгада | |
---|---|
Гады існавання | 1943 |
Краіна |
СССР Беларуская ССР |
Падпарадкаванне | Беларускі штаб партызанскага руху |
Уваходзіць у | Магілёўскае партызанскае злучэнне |
Тып | партызаны |
Функцыя | змаганне з акупантамі |
Колькасць | 1065 партызан (1 кастрычніка 1943) |
Дыслакацыя | Дрыбінскі, Чавускі, Мсціслаўскі, Чэрыкаўскі, Кармянскі раёны |
Войны |
Другая сусветная вайна Вялікая Айчынная вайна |
Удзел у | |
Камандзіры | |
Вядомыя камандзіры | С. Р. Ялецкі |
Склад
правіць- 126-ы атрад;
- 127-ы атрад;
- 127-А атрад;
- 128-ы атрад;
- 129-ы атрад.
Камандаванне
правіцьКамандзір
правіць- С. Р. Ялецкі.
Камісар
правіць- М. Ф. Спяранскі.
Начальнік штаба
правіць- І. П. Сычоў.
Гісторыя
правіцьПартызаны 128-га атрада ў сакавіку і верасні 1942 года ўдзельнічалі ў разгроме нямецкіх гарнізонаў ў гарадскім пасёлку Клічаў і вёсцы Выдрыца. Вялі баі з карнікамі, у тым ліку каля вёсак Развадава (красавік 1942), Суша (май 1942) Клічаўскага раёна. Праводзілі аперацыі на чыгунцы Мінск — Масква каля станцый Крупкі, Слаўнае. Партызаны брыгады наносілі ўдары па чыгунках Магілёў — Крычаў, Орша — Крычаў. 3 жніўня на ўчастку Магілёў — Рэста падарвалі 1,1 тысячу рэек. Пры злучэнні з Чырвонай Арміяй разбілі гарнізоны ў вёсках Студзянец, Салабута, Касцюкоўка Кармянскага раёна, з баямі пераправіліся цераз раку Сож.
Гл. таксама
правіцьЛітаратура
правіць- Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1990. — 680 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-012-2.