1937 год у гісторыі літаратуры
1937 год у гісторыі літаратуры | ||
1933 · 1934 · 1935 · 1936 — 1937 — 1938 · 1939 · 1940 · 1941 |
1937 год быў адзначаны шэрагам літаратурных падзей.
ПадзеіПравіць
КнігіПравіць
Асноўная катэгорыя: Кнігі 1937 года
- «Хобіт, або Туды і назад» — фэнтэзійны раман Джона Рональда Руэла Толкіна.
ПрэмііПравіць
НарадзілісяПравіць
- 1 мая — Аляксандр Рыгоравіч Афяроўскі, беларускі пісьменнік.
- 22 снежня — Эдуард Мікалаевіч Успенскі, савецкі і расійскі пісьменнік, драматург і сцэнарыст, аўтар дзіцячых кніг, тэлевядучы (пам. 14 жніўня 2018).
ПамерліПравіць
- У ноч з 29 на 30 кастрычніка ў мінскай унутранай турме НКУС былі расстраляны 24 беларускія літаратары:
- Бранштэйн Якаў, літаратурны крытык
- Вольны Анатоль, паэт, кінадраматург, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі
- Галавач Платон, празаік
- Дудар Алесь, паэт
- Дунец Хацкель Майсеевіч, крытык і публіцыст
- Зарэцкі Міхась, празаік
- Каваль Васіль, празаік
- Каранеўскі Язэп Пятровіч, дзяржаўны дзеяч, педагог, публіцыст
- Кляшторны Тодар Тодаравіч, паэт
- Кульбак Майсей, празаік
- Левін Аляксандр Самойлавіч, літаратурны крытык
- Левін Саламон Вульфавіч, літаратурны крытык
- Лявонны Юрка, паэт
- Маракоў Валерый Дзмітрыевіч, паэт
- Мурзо Сяргей Мікітавіч, паэт
- Нёманскі Янка, празаік, грамадскі дзеяч
- Півавараў Зяма, паэт
- Сташэўскі Васіль Пятровіч, празаік
- Таўбін Юлій Абрамавіч, паэт
- Харык Ізі, паэт
- Хатулёў Пётр Фёдаравіч, літаратурны крытык
- Чарот Міхась, паэт
- Шалай Макар Ксенафонтавіч, літаратурны крытык
- Юдэльсон Арон, паэт