Адкрыць галоўнае меню

Хацкель Майсеевіч Дунец (студзень 1897, Слонім Гродзенскай губ., цяпер Гродзенская вобласць — 29 кастрычніка 1937, Мінск, НКУС) — крытык, публіцыст.

Хацкель Майсеевіч Дунец
Дата нараджэння студзень 1897
Месца нараджэння
Дата смерці 29 кастрычніка 1937(1937-10-29) (40 гадоў)
Месца смерці
Род дзейнасці літаратуразнавец, публіцыст

БіяграфіяПравіць

Атрымаў сярэднюю педагагічную адукацыю. У 1918—1919 працаваў загадчыкам сталовай. З 1920 у РКП(б); на партыйнай рабоце ў Віцебску. З 1926 жыў у Мінску. Публікаваўся з 1927. Быў намеснікам рэдактара яўрэйскай газеты «Акцябэр» («Октобэр»), рэдактарам газеты «Літаратура і мастацтва»; адным з кіраўнікоў яўрэйскай секцыі СП БССР. У 1930 — лютым 1935 — намеснік наркама асветы БССР, затым — культработнік на заводзе імя Кірава. Сябра СП БССР (з 1934).

У сярэдзіне 1930-х г. абвінавачваўся ў трацкізме. У 1935 выключаны з партыі і зняты з усіх адказных пасад. Працаваў культработнікам на заводзе імя Кірава. Арыштаваны 8.6.1936; 27.8.1936 прыгавораны пазасудовымі органамі на 5 гадоў выпраўленча-працоўных лагераў; накіраваны ва Ухт-Пячорскі лагер. Зноў арыштаваны ў красавіку 1937, дастаўлены ў Мінск і Ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР ад 28.10.1937 г. асуджаны да вышэйшай меры пакарання. Расстраляны 29.10.1937 у Мінску. Рэабілітаваны па справе 1936 г. — 24.01.1967 г. Судовай калегіяй Вярхоўнага суда БССР, 1937 г. — 02.02.1967 г. Ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР.

Навуковая дзейнасцьПравіць

Дэбютаваў артыкулам у 1927 у часопісе «Штэрн» («Зорка»). Пісаў на ідыш. Разглядаючы яўрэйскую літаратуру, выказваўся і пра творчасць беларускіх пісьменнікаў. Асобнымі выданнямі выйшлі публіцыстычныя і літаратурна-крытычныя працы «Аб масавай рабоце на яўрэйскай мове» (1929), «Дасягненні нацыянальнай палітыкі ў БССР» (1930), «Тэорыя паэзіі Літвакова» (1931), «У змаганні» (1931), «За Магнітабуд літаратуры» (1932), «Пра пісьменнікаў і творы» (1933), «На літаратурныя тэмы» (1934).

Зноскі

ЛітаратураПравіць