Allium cernuum — шматгадовая травяністая расліна, від роду Цыбуля (Allium) сямейства Амарылісавыя (Alliaceae).

Allium cernuum

Агульны выгляд расліны
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Allium cernuum Roth


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  42721
NCBI  70754
EOL  1084355
GRIN  t:2246
IPNI  527801-1
TPL  kew-295267

Апісанне

правіць

Цыбуліна падоўжанай канічнай формы, даўжынёй да 5 см, дыяметрам 15 мм.

Лісце лінейнае, плоскае, з паралельным жылкаваннем, даўжынёй да 30 см, шырынёй да 2-4 мм, сабраны ў веерападобную прыкаранёвую разетку.

Кветканос даўжынёй да 50 см, панікаючы, заканчваецца схіленым уніз суквеццем — парасонікам з белых або ружовых кветак. Жоўтыя пылавікі тычынак выступаюць за мяжу вяночка кветкі. Насенне дробнае, цёмнае.

Цвіце ў ліпені-жніўні.

Таксанамія

правіць
  яшчэ 13 сямействаў, сярод якіх найбольш буйныя — Касачовыя, Асфадэлавыя, Архідныя, Спаржавыя   яшчэ дзве трыбы: Gilliesieae, Tulbaghieae[3]   яшчэ некалькі соцень відаў, у тым ліку Цыбуля-батун, Цыбуля-парэй, Часнок, Цыбуля скарада, Цыбуля рэпчатая
           
  парадак Спаржакветныя     падсямейства Allioideae     род Цыбуля    
                   
  аддзел Кветкавыя, ці Пакрытанасенныя     сямейства Амарылісавыя (каля 1600 відаў)     трыба Allieae    
Allium cernuum
             
  яшчэ 58 парадкаў кветкавых раслін (згодна з Сістэмай класіфікацыі APG III)[4]   яшчэ два падсямействы, Agapanthoideae і Amaryllidoideae[3]   яшчэ каля 15 родаў, з іх да роду Цыбуля найбольш блізкі Nectaroscordum  
       

Распаўсюджанне

правіць

У дзікім выглядзе расце ў Паўночнай Амерыцы ў сухіх лясах, на каменных асыпках і ў прэрыях.

Выкарыстанне

правіць

І цыбуліна, і зеляніна ядомыя, маюць характэрны цыбульны пах. Выкарыстоўваецца таксама ў якасці дэкаратыўнай расліны.

Галерэя

правіць

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».
  3. а б Семейство Amaryllidaceae J. St.-Hil., nom. cons. Архівавана 21 лютага 2013. // Germplasm Resources Information Network (GRIN) — 3 чэрвеня 2003 (апошнія змены). (англ.) (Праверана 8 студзеня 2013)
  4. Angiosperm Phylogeny Group (2009) An update of the Angiosperm Phylogeny Group classification for the orders and families of flowering plants: APG III // Botanical Journal of the Linnean Society : часопіс. — Лондон: 2009. — Т. 161. — № 2. — С. 105—121. — DOI:10.1111/j.1095-8339.2009.00996.x Архівавана з першакрыніцы 25 мая 2017. (англ.) (Праверана 28 студзеня 2013)

Спасылкі

правіць