Assassin’s Creed IV: Black Flag

Assassin’s Creed IV: Black Flag (бел.: Крэда забойцы 4: Чорны сцяг) — камп’ютарная гульня у жанры экшн ад трэцяй асобы з адкрытым светам, якая была выпушчана 28 кастрычніка 2013 года. Галоўным героем з’яўляецца пірат Эдвард Кенуэй — дзед Конара з Аssassin’s Creed 3. Дзеянне гульні разгортваецца на Карыбах ў XVIII стагоддзі.

Assassin’s Creed IV: Black Flag
Распрацоўшчыкі Ubisoft
Выдавец Ubisoft
Частка серыі Assassin's Creed[d]
Даты выпуску 29 кастрычніка 2013[1] і 29 кастрычніка 2013[1]
Ліцэнзія прапрыетарная ліцэнзія[d]
Жанры Экшн ад трэцяй асобы, Раллевы шутар
Стваральнікі
Кампазітар
Тэхнічныя даныя
Платформы Windows, PlayStation 4, Xbox 360, Xbox One, Wii U і PlayStation 3
Гульнявы рухавічок Ubisoft Anvil[d]
Рэжымы гульні шматкарыстальніцкая гульня і аднакарыстальніцкая гульня
Мовы інтэрфейсу англійская[2], французская[2], італьянская мова[2], нямецкая[2], іспанская[2], чэшская[2], дацкая мова[2], нідэрландская[2], фінская мова[2], нарвежская мова[2], польская[2], партугальская мова[2], бразільскі варыянт партугальскай мовы[d][2], руская[2], шведская мова[2] і спрошчаная кітайская[d][2]
Носьбіты аптычны дыск, лічбавая спампоўка[d] і лічбавае распаўсюджванне[d]
Кіраванне клавіятура, мыш
Афіцыйны сайт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Агульная інфармацыя пра гульню правіць

Уся гульня ўяўляе сабой успаміны далекіх продкаў, перажываныя зноўку з дапамогай спецыяльнай прылады — Анімуса. Галоўны герой перажывае ўсе гэтыя ўспаміны мінулых стагоддзяў, каб сінхранізаваць сваю памяць з памяццю продкаў. Успаміны дзеляцца на паслядоўнасці (часткі) і асобныя падзеі (місіі). Амаль у кожнай місіі ёсць дадатковыя даручэнні. Калі выканаць усе даручэнні, то асобны ўчастак памяці будзе сінхранізаваны на 100%. Калі ж гэтага не ўдалося зрабіць з першага разу, то заўседы можна вярнуцца ў пройдзеную місію, увайшоўшы ў меню і выбраўшы адпаведны радок.

Галоўны герой Аssassin’s Creed 4 — Эдвард Кенуэй — малады брытанец з "смагай небяспекі і прыгод", які ператвараецца з капера у пірата, і хутка аказваецца уцягнуты ў вайну між Асасінамі і Тампліерамі. Справа адбываецца на пачатку 18 стагоддзя (Залаты Век Пірацтва) на выспах Карыбскага мора. У гульні можна сустрэць вядомых піратаў Чорную Бараду (Blackbeard) і Чарльза Вейна (Charles Vane).

Геймплэй правіць

Асноўныя персанажы

Эдвард Джэймс Кенуэй — галоўны герой гульні, брытанскі капер, які стаў пасля піратам і членам Ордэна Асасінаў. Народжаны ў Суенсі, Уэльс. Быў бацькам Хэйтэма, які пазней аддаў Ордэн. Таксама з’яўляецца дзедам Конара і далекім продкам Дэзмонда Майлса.

Сістэмныя патрабаванні правіць

Кампанія Ubisoft 3 кастрычніка афіцыйна апублікавала сістэмныя патрабаванні для PC-версіі гульні Аssassin’s Creed 4: Black Flag.

Мінімальная канфігурацыя:

Аперацыйная сістэма: Windows Vista SP1 ці SP Windows 7 або Windows 8 (32/64bit);

Працэсар: Intel Core 2 Quad Q8400 2,6 ГГц або AMD Athlon II X4 620 2,6 ГГц;

Відэакарта: NVIDIA GeForce GTX 260 або AMD Radeon HD 4870 (512 Мб відэапамяці з Shader Model 4.0);

Аператыўная памяць: 2 ГБ;

Вольнае месца на цвердым дыску: 30 ГБ.

Рэкамендуемая канфігурацыя:

Аперацыйная сістэма: Windows Vista SP2 або Windows 7 SP1 ці Windows 8 (32/64bit);

Працэсар: Intel Core i5 2400S 2,5 ГГц або AMD Phenom II X4 940 3,0 ГГц;

Відэакарта: NVIDIA GeForce GTX 470 або AMD Radeon HD 5850 (1024 Мб відэапамяці, шэйдары 5.0);

Аператыўная памяць: 4 ГБ.

Вольнае месца на цвердым дыску: 30 ГБ.

Відэакарты, якія падтрымліваюцца гульней пры рэлізе: NVIDIA GeForce GTX 260, GT400, GT500, GT600, GT700 або серыі AMD Radeon HD4870 і HD5000, HD6000, HD7000.

Зноскі

  1. а б Игромания — 1997. — ISSN 1560-2583 Праверана 3 чэрвеня 2020.
  2. а б в г д е ё ж з і к л м н о п Steam — 2003. Праверана 31 сакавіка 2022.

Спасылкі правіць