Bassia — род раслін сямейства Аксамітнікавыя (Amaranthaceae), які ўключае 25 відаў[4] аднагадовых травяністых раслін або шматгадовых паўкустоў. У дадзены род могуць уключацца многія віды з блізкага роду Прутняк (Kochia).

Bassia

Bassia hyssopifolia
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Bassia All., 1766

Сінонімы
Тыпавы від

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  20585
NCBI  83153
EOL  24185
GRIN  g:1321
IPNI  30025657-2

Род названы ў гонар італьянскага батаніка Фердынанда Басі  (італ.).

Распаўсюджанне правіць

Віды роду распаўсюджаны ад заходняга Міжземнамор’я да Усходняй Азіі. Некаторыя аднагадовыя віды распаўсюдзіліся ў Паўночнай Амерыцы.

Растуць у сухіх стэпах і паўпустынях, у пустазельных месцах, сустракаюцца на саланчаках. Філагенетычныя даследаванні паказалі, што род узнік у міяцэне.

Батанічнае апісанне правіць

Сцёблы ўзыходзячыя або прамыя. Звычайна вегетатыўныя часткі расліны пакрытыя валасінкамі. Лістаразмяшчэнне супратыўнае. Ліставыя пласцінкі суцэльныя, простыя, вельмі зменлівыя па форме. Кветкі несамастойныя, як правіла, абодваполыя, сабраны ў коласападобныя суквецці.

Лік храмасом 2n = 18

Значэнне і прымяненне правіць

Некаторыя віды роду маюць высокае ўтрыманне бялку і з’яўляюцца каштоўнымі элементамі пашавых угоддзяў. Асобныя віды могуць высявацца з мэтай аднаўлення пашы.

Некаторыя віды, напрыклад Bassia scoparia, вырошчваюць у якасці дэкаратыўнай і тэхнічнай расліны.

Віды правіць

Род складае 25 відаў:

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. а б Звесткі пра род Bassia у базе даных Index Nominum Genericorum Міжнароднай асацыяцыі па таксанаміі раслін (IATP). (англ.)
  4. The Plant List: Bassia

Спасылкі правіць

  • Бассия — род Bassia: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)