Амялушка

(Пасля перасылкі з Bombycilla garrulus)

Амялу́шка звыча́йная (Bombycilla garrulus) — пеўчая птушка атраду вераб’інападобных.

Амялушка
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Bombycilla garrulus (Linnaeus, 1758)

Ахоўны статус

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  178529
NCBI  125297
EOL  1050636
FW  373096

Апісанне правіць

Даўжыня цела 18—21 см, размах крылаў 32—35 см, маса да 60—70 г. Шэра-карычневая з вялікім чубам, на канцы хваста жоўта-чорная палоска. На крыле бела-чырвонае люстэрка. Самка менш кантрастная. Маладыя без люстэрка на крыле і чорнага горла, спод цела з падоўжнымі рыскамі. Голас — нягучнае «свіррыры-свіррыры».

Пашырэнне правіць

Распаўсюджана ў зоне таёжных лясоў Паўночнага паўшар’я. Гняздуецца ў рэдкалессі, на дрэвах. Корміцца ягадамі, пупышкамі дрэў і кустоў.

У Беларусі трапляецца на веснавым (красавік) і асеннім (лістапад) пралётах, у невялікай колькасці зімуе (прылятае з поўначы у кастрычніку). Трымаецца лясоў, дзе шмат рабіны, шыпшыны, крушыны, ядлоўцу.

Падвіды правіць

  • B. g. garrulus — у Еўропе і Азіі;
  • B. g. pallidiceps — у Паўночнай Амерыцы.

Аб’ект палявання правіць

Да пачатку XX стагоддзя — аб’ект шляхецкага палявання. Гатавалася падобна да бакасаў, перапёлак, рабіннікаў, рабчыкаў: напрыклад, печанымі, з укладзенымі ў брушную поласць птушкі кавалкамі масла, змяшанага са здрабнёнымі «ягадамі» ядлоўцу.

Літаратура правіць

  • Белы А. Амялушка // Праект «Наша ежа»
  • Дарафееў А. М. Птушкі. — Мн.: Народная асвета, 1984. — 239 с., іл. — (Наша прырода). — С. 162.
  • Птушкі Еўропы: Палявы вызначальнік. — Варшава: Навуковае выдавецтва ПНВ, 2000. — 540 с.: іл. ISBN 83-01-13187-X

Спасылкі правіць