Ясколка палявая

від раслін
(Пасля перасылкі з Cerastium arvense)

Яско́лка палявая[3][4] (Cerastium arvense) — кветкавая расліна сямейства Гваздзіковыя (Caryophyllaceae), тыпавы від роду Ясколка (Cerastium).

Ясколка палявая
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Cerastium arvense L., 1753


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  19947
NCBI  271558
EOL  589301
GRIN  t:310771
IPNI  329786-2
TPL  kew-2709949

Батанічнае апісанне правіць

 
Батанічная ілюстрацыя Якаба Штурма з кнігі «Deutschlands Flora in Abbildungen», 1796

Шматгадовая травяністая расліна вышынёй 6—40 см. Сцябло галінастае ад асновы. Парасткі бясплодныя, распасцёртыя, прыўзнятыя, укараняюцца. Лісце супраціўнае, даўжынёй 1—2 см і шырынёй 1,5—4 мм, простае, суцэльнае, з гладкім краем, апушанае кароткімі валаскамі, сядзячае, у пазухах разам з парасткамі. Кветкі белыя, у паўпарасоніках на верхавінках кветаносных сцяблоў. Пялёсткі кветак у 2 разы даўжэйшыя за чашалісцікі. Плод — каробачка.

Распаўсюджанне і экалогія правіць

Расліна распаўсюджана на тэрыторыі Еўразіі, Паўночнай Амерыкі, Паўночнай Афрыкі (Марока), заносны від у Паўднёвай Амерыцы (Аргенціна, Чылі)[5].

Святлолюбівая расліна, ксерафіт, мезафіт, мезатроф[6]. Расце на лугах, у т.л. горных і тундравых, на ўзлесках і палянах, у прыбярэжных і поймавых хмызняках, на камяністых россыпах, па берагах вадаёмаў, на пустках, аблогах, пашах, агародах, каля дарог. Цвіце ў маічэрвені[3].

Засмечвае пасевы.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. а б Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — 583 с., іл. — 10 000 экз.
  4. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 35. — 160 с. — 2 350 экз.
  5. Taxon: Cerastium arvense L. // Germplasm Resources Information Network (GRIN-Taxonomy) (англ.)
  6. Ясколка полевая: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)

Літаратура правіць

Спасылкі правіць