Таўстуха
Таўсту́ха, таксама Павуціннік ядомы, Бабка (Cortinarius esculentus) — шапкавы базідыяльны грыб роду Павуціннік (Cortinarius) сямейства Павуціннікавыя (Cortinariaceae).
Таўстуха | |||||||||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||||||
Cortinarius esculentus | |||||||||||||||||||||||||
|
Апісанне правіць
Пладовае цела грыба — шапка на ножцы. Шапка дыяметрам 5—12 см, спачатку паўшарападобная, пасля падушкападобна-выпуклая, з загорнутым ўніз краем, сухая, шаўкавістая, няроўна афарбаваная, з бураватымі і жаўтлявымі плямамі.
Мякаць тоўстая, шчыльная, белая, смак прыемны, пах грыбны або слаба выяўлены. Ножка даўжынёй 2—5 см і дыяметрам 1—2 см суцэльная, белая або слаба бураватая, з павуціністым астаткам покрыва.
Пласцінкі прырослыя, частыя, шырокія, з няроўнымі краямі, у маладых грыбоў светла-жоўтыя, у спелых глініста-бурыя. Споравы парашок жоўта-буры, споры памерамі 9—12 × 6—8 мкм, эліпсаідальныя, барадаўчатыя, жоўта-бурыя.
Расце ў сухіх хваёвых лясах. Пладовыя целы з’яўляюцца ў верасні—кастрычніку.
Малавядомы ядомы грыб.
Зноскі
Літаратура правіць
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Ваўчкоў У. Я. Таўстуха // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — 583 с., іл. — 10 000 экз. — С. 87.
- Сержанина Г. И., Змитрович И. И. Макромицеты. Иллюстрированное пособие для биологов (руск.) / Под ред. Н. А. Дорожкина. — Мн.: Вышэйшая школа, 1978. — С. 126. — 192 с. — 60 000 экз.
Спасылкі правіць
- Таксанамія на сайце www.mycobank.org (Праверана 29 верасня 2009)