Crinum macowanii
Crinum macowanii — від цыбульных раслін роду Crinum сямейства амарылісавыя (Amaryllidaceae).
Crinum macowanii | |||||||||||||||||||||
![]() | |||||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||
Crinum macowanii Baker, 1878 | |||||||||||||||||||||
|
Батанічнае апісанне
правіцьЦыбуліна круглявая, буйная, да 25 см у дыяметры, з шыйкай да 25 см даўжынёй.
Лісце 60-90 см даўжынёй і 10 см шырынёй.
Кветканос 60-90 см вышынёй, з 10-15 кветкамі ў парасоніку; трубка калякветніка выгнутая, зялёная, 8-10 см даўжынёй; пялёсткі 8-10 см даўжынёй, ружовыя. Цвіце позна восенню.
Распаўсюджанне
правіцьСустракаецца ў Афрыцы (Заір, Эфіопія, Самалі, Кенія, Танзанія, Уганда, Ангола, Малаві, Мазамбік, Замбія, Зімбабвэ, Батсвана, ПАР, Свазіленд) і на Сейшэльскіх астравах.
Практычнае выкарыстанне
правіцьВырошчваецца ў халодных аранжарэях як прыгожаквітнеючая расліна.
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».
Літаратура
правіць- Сааков С. Г. Оранжерейные и комнатные растения и уход за ними / Под. ред. Камелива Р. В.. — Л.: Наука, 1983. — С. 107. — 621 с.
Спасылкі
правіць- Crinum macowanii у базе даных батанічных садоў у г. К’ю, Вялікабрытанія