Cucullia argentea (Cucullia argentea) — від насякомых з сямейства Соўкі (Noctuidae).

Cucullia argentea
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Cucullia argentea Hufnagel, 1766


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  2561173
EOL  460795

Марфалагічныя прыкметы правіць

Размах крылаў 31—41 мм. Пярэднія крылы зялёныя з серабрыстымі завостранымі плямамі ля асновы, у сяярдзіне і ў вяршыні крыла. Круглыя і пупышкападобныя серабрыстыя плямы ўнутры, праз іх праходзіць чорна-зялёны штрых. Заднія крылы белыя, ля вонкавага краю аліўкава-бурыя. Махры на абедзвюх парах крылаў белыя.

Распаўсюджанне правіць

Еўропа і палеарктычная Азія акрамя поўначы: Каўказ, паўднёвы Урал, Сібір, Сярэдняя і Цэнтральная Азія, Далёкі Усход, Манголія, Манчжурыя, Карэя і Японія.

Ва Украіне распаўсюджаны на Палессі, у лесастэпе і стэпе.

Асаблівасці біялогіі правіць

Дае 1 генерацыю ў год. Лёт імага назіраецца з канца мая да жніўня. Вусень развіваецца на розных відах палыну, дарослага вусеня можна знайсці ў верасні—кастрычніку. Засяляе цалінныя ўчасткі стэпу, сухія пашы, паляны, ускрайкі лесу, на поўначы і захадзе арэала — пясчаныя арэны.

Пагрозы і ахова правіць

Пагрозы — узворванне стэпаў і пашаў. Ахова не ажыццяўляецца. Трэба захаваць цалінныя ўчасткі сухіх стэпаў і пашаў.

Спасылкі правіць