Deilephila elpenor — від матылькоў з сямейства бражнікі (Sphingidae). Названы ў гонар Элпенора  (руск.), спадарожніка Адысея, які ў ап’яненні зваліўся з даху палаца Кіркі і разбіўся да смерці.

Deilephila elpenor

Самец
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Deilephila elpenor


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  936042
NCBI  283834
EOL  508359

Апісанне правіць

Размах крылаў 50-70 мм. Афарбоўка пярэдніх крылаў і цела аліўкава-ружовая з папярочнымі касымі ружовымі перавязямі на пярэдніх крылах. Заднія крылы ў сваёй аснове чорныя.

Арэал правіць

Шырока распаўсюджаны ў Палеарктыцы, ад Еўропы, у тым ліку Сярэдняга і Паўднёвага Уралу, праз поўнач Турцыі, Паўночны Іран, Афганістан, усход Сярэдняй Азіі, Казахстан, поўдзень Сібіры да цэнтральнай Якуціі, Прыамур’я, Прымор’я, Сахаліна, Паўднёвых Курыл; сустракаецца ў Паўночнай Індыі, Непале, на поўначы Індакітая, Кітая, Карэі і Японіі.

Біялогія правіць

Час лёту — з сярэдзіны мая да сярэдзіны жніўня, адно, месцамі — два пакаленні.

 

Стадыя вусеня — з сярэдзіны чэрвеня да жніўня. Колер вусеня вар’іруе ад светла-зялёнага да карычневага і амаль чорнага, на 4-м і 5-м кольцах маюцца «вочкі» з цёмным ядром і белай аблямоўкай. Рог кароткі, чорна-карычневы. Кармавыя расліны вусеняў — Epilobium angustifolium і Epilobium hirsutum і Chamerion; радзей маруна (Galium), бальзамін (Impatiens), вінаград (Vitis). Акукліванне на глебе, зімуе кукалка.

Зноскі

Літаратура правіць